Эканоміка77

Безлімітныя: для пакалення 20-гадовых не праблема, калі сціраюцца межы між працай і асабістым жыццём 

Пакаленне 20-гадовых разбурае стэрэатып, што моладзь не хоча цяжка працаваць. Яны працуюць безлімітна, ствараюць бізнэсы і аднімаюць пасады ў сваіх старшых калег. 

Young generation

Многія людзі старэйшага пакалення, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, які нядаўна выказаўся, што моладзь не хоча працаваць, мяркуюць, што «зумеры» — ці прадстаўнікі пакалення, народжанага паміж 1997 і 2012 гадамі, — народ лянотны і не перапрацуецца. Аднак гэта не зусім так.

Упартасць, мэтанакіраванасць і адказнасць могуць быць уласцівыя зумерам так жа, як і прадстаўнікам папярэдніх пакаленняў. Але ёсць у так званага «пакалення Z» і свае адметнасці.

  • «Зумеры» — першае пакаленне, якое з малых гадоў жыве ў лічбавым свеце. Таму большасць з іх даюць рады з гаджэтамі і сацыяльнымі сеткамі, умеюць фільтраваць лічбавую інфармацыю і арыентуюцца ў найноўшых тэхналогіях. Гэта дае ім вялізную канкурэнтную перавагу.
  • Паводле апытання, праведзенага Press Club Belarus сярод медыяменеджараў незалежных беларускіх смі, 50% рэспандэнтаў заўважылі, што для зумераў — праца не на першым месцы. 37,5% з гэтым не пагадзіліся, астатнія менеджары адказалі, што не ведаюць. Пры гэтым шматлікія сусветныя медыя адзначаюць тэндэнцыю, паводле якой пакаленне Z не прывязанае да працы так моцна, як больш сталыя генерацыі. Зумеры могуць страціць працу, але не будуць наконт гэтага пераймацца, бо лёгка знаходяць іншую. Ясна, што гэта наўпрост звязана і з маладосцю людзей, якія не маюць крэдытаў і ні да чаго не прывязаныя, але, як слушна адзначылі ўдзельнікі апытання, «зразумець, чаго хочуць зумеры, часта складаней, чым зразумець, чаго хочуць іх больш сталыя калегі».
  • Менеджары і рэкрутары кажуць, што аддаленая праца перашкаджае маладым работнікам знайсці настаўнікаў і асвоіць прафесійныя нормы ў офісе. У выніку многім з гэтых маладых работнікаў не хапае кемлівасці, прафесійных сувязяў і зносін з кліентамі і калегамі.
  • Многія 20— і 30-гадовыя маюць больш высокі ўзровень стрэсу, чым іншыя супрацоўнікі. Каля паловы той жа мэтавай групы кажуць, што жывуць ад заробку да заробку і, такім чынам, у іх няма адчування фінансавай бяспекі.
  • Дыплом зумераў — не гарантыя іх прафесіяналізму. Але
яны шмат чаму здольныя навучыцца непасрэдна на месцы і наогул маюць цікавасць да адукацыі, розных трэнінгаў, у тым ліку анлайнавых.
  • Маладое пакаленне не бачыць сэнсу ў тым, каб строга прытрымлівацца пяцідзённага тыдня ў офісе (вядома, калі гэта не праца па графіку ці з кліентамі).
Працоўныя задачы можна выконваць адкуль заўгодна, а графік можа быць гнуткім. Для пакалення 20-гадовых не праблема, калі сціраюцца межы між працай і асабістым жыццём — і ў гэтым іх агромністая перавага ў новай эканоміцы.
  • Аўтарытэтныя вертыкалі не так моцна працуюць для зумераў. Найлепшыя адносіны ў іх складуцца з тымі, хто будзе апеляваць да іх як да самакаштоўных асобаў, а не як да «недасведчаных прадстаўнікоў маладога пакалення». Моладзь з новага пакалення не ўспрымае, каб на іх глядзелі зверху ўніз.

Чытайце яшчэ:

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?

10 падарункаў, якімі можна здзівіць міленіяла

Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам

Каментары7

  • Кацярына
    01.05.2023
    Нават інакш пастаўлю пытанне. НН жа відавочна ў курсе, што Лукашэнка - бяда беларусаў, кат і злачынца. Наколькі этычна прыводзіць яго меркаванне ў артыкуле пра моладзь? Гэта ж не пра яго навіна. Чаму НН лічыць, што 27чытачам мусіць быць цікава меркаванне злачынцы?
  • Казік
    01.05.2023
    Сумнеўна, што гэтую пападыгму мае сэнс ужываць зараз да беларусаў. Па-першае, у нас чымсьці аналагічныя пакаленні прыходзілі са спазненнем год на 10-15 адносна захаду. Па-другое, падзеі з 2020 і зараз уносяць значна большы ўплыў на грамадства, чым гэтыя натуральныя змены генерацый
  • Как-то раз поэт Басё Увидал, что колбасё Подчистую сгрызли мыши, И восплакал о кисё. (С)
    01.05.2023
    Кацярына, смею пред)положить, зная уже немного НН кухни не буду говорить кого)

    что они до сих пор
    робяць стаўку на маладых
    да, шэу? 

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя26

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай9

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?2

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь24

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку2

Кіт Келаг заявіў, што мірныя перамовы тармозіць Расія3

На заўтра сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер1

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя26

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць