Свет77

Мядзведзеў намякнуў, што падазраванага ў замаху на Прылепіна могуць забіць у турме

Намеснік сакратара Рады бяспекі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў падрыў аўтамабіля пісьменніка-прапагандыста Захара Прылепіна і намякнуў, што з падазраванымі ў падрыве ў зняволенні можа адбыцца «няшчасны выпадак», які прывядзе да іх смерці.

Дзмітрый Мядзведзеў

«Але важна, каб яны і ім падобныя ўсведамлялі простую рэч — нават з асуджанымі да пажыццёвага зняволення (ва ўмовах мараторыя на смяротнае пакаранне) часам адбываюцца здарэнні і няшчасныя выпадкі. І тады працяглы тэрмін пакарання хутка перарываецца па натуральных прычынах у сувязі са смерцю зняволенага. І гэта таксама мае вялікае выхаваўчае значэнне для новых мярзотнікаў, якіх нанялі для забойства», — напісаў ён.

Нагадаем, што 6 мая пад Ніжнім Ноўгарадам быў узарваны аўтамабіль у якім ехаў Захар Прылепін, які вяртаўся з Украіны. Загінуў кіроўца Прылепіна, а сам пісьменнік атрымаў пераломы дзвюх ног.

У СК РФ заявілі, што затрыманы па падазрэнні ў замаху ўраджэнец Украіны Аляксандр Пермякоў прызнаў сваю віну.

Каментары7

  • Dendraryj
    08.05.2023
    З былымі прэзідэнтамі і такімі далбачшчарамі таксама няшчасці здараюцца
  • Пень
    08.05.2023
    Ну, какая же это низость ! Вот же парадокс, уровень образования, и социального положения, как бы высоки они не были, не поднимают россиян, не влияют на их человеческие качества позитивно. А кто-то брался нагло утверждать, что бытие(!) определяет сознание ☝️ Может это от не качественной водки ?.. Нет, не может быть, от неё ведь только печень... Или я чего-то не понимаю ?
  • Ёсік
    08.05.2023
    Дзімка, што ты за брахун? Ты да чаго заклікае? То фізічна ліквідаваць прэзідэнта іншай краіны, зараз пазабіваць як быццам падазраваных ў выбуху. Чаго тады равеш, калі па Расеі і расейцам украінцы адказваюць стрэламі, выбухоўкай. Так і цябе могуць зьнішчыць.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам16

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»11

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі9

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам16

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць