Паразіць ракетамі Кіеўскую ГЭС «амаль немагчыма» — Мінабароны Украіны
Першы намеснік міністра абароны генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк ацаніў імавернасць расійскай дыверсіі супраць яшчэ адной буйной украінскай ГЭС — Кіеўскай.

Кіеўская ГЭС. Фота: Wikimedia Commons
«Мы ў прынцыпе зрабілі ўсё магчымае, разумеючы яшчэ летась, калі вялікая пагроза была, калі я яшчэ камандаваў групоўкай сіл і сродкаў абароны Кіева.
Мы не выключалі такога факта, таму і сродкі СПА сканцэнтраваныя на гэтым напрамку, адпаведны манеўр сіл і сродкаў пры неабходнасці быў», — сказаў Паўлюк у эфіры ўкраінскага тэлемарафону.
Пасля падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС да атакі на Кіеўскую ГЭС з мэтай затапіць украінскую сталіцу заклікалі расійскія прапагандысты.
Каментары