Свет

Яшчэ адзін мільярдэр адмовіўся ад расійскага грамадзянства. Ён такі ўжо шосты і быў цесна звязаны з Лукашэнкам

Буйны бізнэсмен Ігар Макараў адмовіўся ад расійскага пашпарта, піша Forbes. Ён стаў ужо шостым мільярдэрам, які выйшаў з грамадзянства Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне.

Ігар Макараў. Фота: Wikimedia Commons

Макараў, які прадаў свае газавыя актывы «Раснафты» ў 2013 годзе, цяпер мае толькі пашпарт Кіпра, які атрымаў у абмен на інвестыцыі ў 2008—2012 гадах. Апошнія гады бізнэсмен жыве на тры краіны — на Кіпры, у ЗША і на поўначы Італіі.

Паводле ацэнкі Forbes, Макараў валодае багаццем у 2,2 млрд даляраў. Кампанія «Ітэра», якую ён заснаваў у 1990-я, перапрадавала туркменскі газ. У 2013 годзе Макараў прадаў сваю долю ў ёй «Раснафце» за 2,9 млрд даляраў, атрымаўшы з іх 1,8 млрд. Сваё багацце ён пасля павялічыў за кошт інвестыцый на заходніх рынках.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя ўвялі супраць бізнэсоўца санкцыі.

Макараў — адзін з тых расійскіх бізнэсменаў, якія мелі моцныя бізнэс сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Ягоная «Ітэра» праводзіла часта непразрыстыя аперацыі з перапродажам газпрамаўскага газу, а ў Мінску гэтая кампанія атрымлівала выгадныя пляцоўкі пад забудову.

Наколькі цесныя былі сувязі Макарава з Лукашэнкам, сведчыць хоць бы тое, што з 2005 года ён стаў ганаровым консулам Беларусі ў Маскве. Акрамя таго, ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі медаль Францыска Скарыны і ордэн Дружбы народаў.

Ды і пасля таго, як «Ітэра» перайшла пад кіраванне «Раснафты», а Макараў перабраўся на Захад, сувязі не зніклі.

Так, калі ў 2019 годзе Лукашэнку заўважылі з дарагім замежным роварам, ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант апраўдвалася, што гэта падарунак Макарава.

Макараў — шосты мільярдэр, які адмовіўся ад пашпарта РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Да яго гэта зрабілі заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Freedom Finance Цімур Турлоў, заснавальнік групы фондаў DST Global і былы саўладальнік Mail.Ru Group Юрый Мільнер, заснавальнік Revolut Мікалай Старонскі, заснавальнік «Тройка Дыялог» Рубен Варданян і заснавальнік «Тинькофф банка» Алег Цінькоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі4

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»82

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць