Грамадства77

Эстонія не будзе высылаць грамадзян Беларусі

Калі Латвія і Літва думаюць высылаць грамадзян Беларусі і Расіі, якіх пазбавілі дазволу на жыхарства, то Эстонія такіх строгіх мер прымаць не збіраецца, паведамляе RusERR.

Талін. Фота: «Наша Ніва»

«Мы не абмяркоўвалі гэтую прапанову ў святле таго, каб рабіць нейкія анкеты. Насамрэч гэта не дае рэальнай карціны тых людзей, якія могуць уяўляць небяспеку. Гэтыя людзі вельмі добра ўмеюць хлусіць і адказваць так, як мы хочам пачуць ці ўбачыць у анкеце», — сказаў міністр унутраных спраў Лаўры Ляэнеметс.

Эстонія таксама не плануе ніякіх змен у патрабаваннях да ведаў мовы. Прарасійскіх асоб, якія ўяўляюць небяспеку, будзе знаходзіць Паліцыя бяспекі, падкрэсліў кіраўнік МУС.

У той жа час член Рыйгікогу, былы міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу сказаў, што замежнікаў у Эстоніі таксама можна пытацца пра іх настроі: «Гэта цалкам рацыянальна рабіць і ў Эстоніі. Гэта пытанне фундаментальнага мыслення людзей і моцных базавых каштоўнасцяў. Людзі маюць права на сваё меркаванне, але пытанне ў тым, ці апраўданы такі прывілей, як дазвол на жыхарства ў Эстоніі, у выпадку з кожным меркаваннем і стаўленнем».

Каментары7

  • Cамотны вандроўнік
    08.08.2023
    Грамадзянін Беларусі і грамадзянін Расеі -- абалютна розны статус! Грамадзяне Беларусі -- у асноўным уцекачы, звязаныя з падзеямі 2020-га года. Грамадзяне Расеі, напрыклад, у Латвіі, гэта жыхары, якія з распадам СССР узялі грамадзянства Расеі, каб атрымліваць расейскую пенсію. Бралі расейскае грамадзянства і расейцы, і украінцы, і палякі, і, натуральна, беларусы... Не блытайце з тымі хто мае від на жыхарства! І ўсё было спакойна, да таго часу, пакуль Расея не ўшчала агрэсію супраць Украіны. Цяпер, на прыкладзе роднай сястры маёй жонкі, якая засталася ў Латвіі, ім прапануецца здаць экзамен па латышскай мове! Інакш -- дэпартацыя ў Расею! А ніхто не хоча ехаць у нямытую Расею! Побач жа Беларусь -- там чыста! Пра гэта парупіліся самі рускаязычныя прыбалты -- наздымаўшы па бязвізе сотні відэролікаў, як тут "у бацькі" жыць рускаму чалавеку камфортна! Так што чакайце наплыву рускаязычных грамадзян Расеі з Прыбалтыкі!
    І пры чым тут грамадзяне Беларусі? З агню ды назад у полымя! Атрымліваецца так, "за што бароліся на тое і напароліся!"
  • Алесь
    08.08.2023
    Шкада, трэба было-б.
  • Žvir
    08.08.2023
    Estonija ūvohulie lajalnaja da bylych suhramadzianaū z CCCP. Davoli dziūna bylo bačyć u takoj vialikaj kolkaści mašyny na rasiejskich numaroch u Piarnu. Kalia kramaū, restaranaū, hateliaū, na vulicach pliažnaj zony. Auto zbolšaha liuksavyja...

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць