Свет

«Ратуючыся ад стыхіі, людзі ў паніцы бягуць да акіяна». На Гавайскіх выспах бушуюць лясныя пажары

Лясныя пажары ахапілі востраў Мауі — адзін з найбуйнейшых астравоў Гавайскага архіпелага, папулярны сярод турыстаў. Паводле апошніх звестак, загінулі 36 чалавек. Віцэ-губернатар штата назвала пажары беспрэцэдэнтнымі, піша Бі-бі-сі.

Лясныя пажары на Гаваях спалілі мноства будынкаў у раёнах, уключаючы гістарычны горад Лахайна, што прывяло да эвакуацыі і закрыцця школ у некалькіх населеных пунктах у сераду, а ратавальнікі выцягнулі з акіяна тузін чалавек, якія ратаваліся ад дыму і полымя. Фота: Zeke Kalua/County of Maui via AP

Пажары выкліканыя моцнай спёкай і засухай, а хуткаму распаўсюду агню спрыяе моцны вецер ад урагану «Дора», які бушуе над Ціхім акіянам за сотні кіламетраў на поўдзень ад выспаў.

Гарачае надвор'е, выкліканае кліматычнымі зменамі на планеце ў спалучэнні з іншымі фактарамі, усталявалася гэтым летам у многіх амерыканскіх штатах, а таксама ў Еўропе і Азіі.

Лясныя пажары на Гаваях, як правіла, не такія маштабныя, як у Каліфорніі і іншых штатах на мацерыковай частцы ЗША, аднак мясцовыя жыхары кажуць, што нічога такога яшчэ не бачылі.

«Я не хачу драматызаваць сітуацыю, але, па-мойму, нічога падобнага на Мауі яшчэ не здаралася, — сказала AFP кіраўніца мясцовай школы сёрфінгу. — Незвычайна, што пажары ахапілі так шмат раёнаў, яны па ўсім востраве».

Ратуючыся ад стыхіі, людзі ў паніцы бягуць да акіяна. Служба берагавой аховы ЗША паведаміла, што вылавіла 12 мясцовых жыхароў, якія кінуліся ў акіян, ратуючыся ад пажараў.

З-за пажараў тысячы людзей засталіся без электрычнасці і тэлефоннай сувязі, многім давялося эвакуявацца. Паводле інфармацыі ўладаў, каля 4 тысяч чалавек спрабуюць пакінуць востраў, які з'яўляецца папулярным турыстычным напрамкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць