Грамадства22

У Мазыры на «залатое вяселле» пара прыехала на матацыкле

У 1973 годзе Аляксей і Вольга Брыкульскія ўзялі шлюб у Лельчыцкім раёне. Аляксей прывёз тады будучую жонку ў ЗАГС на матацыкле. Праз 50 гадоў яны вырашылі паўтарыць цырымонію.

Толькі сёння Аляксей Іванавіч і Вольга Аляксееўна прыехалі да ЗАГСа на рэтра-матацыкле, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

«Шчыра скажу, кахаю яго, як і кахала 50 гадоў таму. Не ведаю, як ён (смяецца). Мару, каб адзначыць 100-годдзе, бо я з доўгажыхароў», — кажа Вольга Аляксееўна. 

Жанчына кажа, што яны пакахалі адно аднаго з першага позірку і пражылі 50 гадоў у міры і згодзе. Выхавалі дастойных сына і дачку, маюць пяць унукаў.

Брыкульскія кажуць, што паклікалі на ўрачыстасць у ЗАГС блізкіх, а потым паедуць у кавярню адзначыць юбілей: «Замочым гэту справу і будзем жыць далей».

Аляксей Іванавіч таксама дзеліцца сакрэтамі такога доўгага жыцця ў шлюбе: «Трэба недзе прамаўчаць, недзе нешта сказаць, каб не моцна заядала. Ідэальных сем'яў не бывае. І добрае было, а кепскае мы стараліся абыходзіць».

Аляксей Іванавіч і Вольга Аляксееўна кажуць, што 50 гадоў таму яны не хваляваліся так, як сёння.

А ўрачыстую цырымонію правялі па ўсіх правілах: са сведкамі і абменам пярсцёнкамі. І напрыканцы быў вясельны танец.

Каментары2

  • mikola
    21.10.2023
    ahreneli !
  • mikola
    21.10.2023
    mikola, malaicy

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна51

Грамадстваабмяркоўвайце!51

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску праваслаўны святар адкрыў чарговую сеткавую краму ФОТАФАКТ8

Як беларускі знаток прынёс перамогу тэлегледачам, гуляючы за гледачоў3

Пасля рэпрэсій супраць рэдактараў беларускія раздзелы Вікіпедыі б'юць антырэкорды16

Мытнікі перахапілі груз кантрабанды: ад макбукаў да беспілотнікаў і вінтовак2

Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?1

Латвія прыпыняе нерэгулярныя аўтобусныя паездкі з Беларусі і Расіі2

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?32

Ігар Бокій атрымаў ад дзяржавы больш за $1 мільён прызавых — а цяпер вырашылі, што ён занадта здаровы для Паралімпіяды14

На час зімовай Алімпіяды Італія запросіць перамір'е для ўсіх войнаў, уключна з Украінай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна51

Грамадстваабмяркоўвайце!51

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць