У магазіне «Кравт» цяпер можна затэсціць парфумерыю толькі праз кансультанта. Навіна нарабіла шуму ў тыктоку
Мінчанка размясціла ў тыктоку відэа з навіною пра сетку парфумерных магазінаў «Кравт». Цяпер, каб скарыстацца тэстарам, пакупнікам прыйдзецца звяртацца да прадаўца.

З палічак з духамі зніклі бутэлечкі-тэстары. Цяпер там размешчана абʼява: «Паважаныя пакупнікі, каб скарыстацца тэстарам, звярніцеся да кансультанта».
Каментатары падтрымалі абураную аўтарку відэа, якая апублікавала некалькі пастоў на гэту тэму — такі варыянт пакупак мала каго задаволіў.
«Я хачу выбраць сама, без кансультанта, навошта мне напружаная абстаноўка пры выбары прадукту», — напісала адна з каментатарак.
Каментары