Грамадства

Юрый Чыж працягвае судзіцца са сваім сынам

Калісьці надзвычай набліжаны да Лукашэнкі, а цяпер апальны бізнэсмен Юрый Чыж працягвае судзіцца са сваім малодшым сынам Уладзімірам. Чарговае пасяджэнне, як вынікае з інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда, прызначана на 21 снежня, разглядаць справу будзе Мінскі эканамічны суд.

Пасяджэнне пройдзе ў закрытым фармаце, пазоў падаў Юрый Чыж. Прадмет спрэчкі — аб несапраўднасці здзелак — аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі. Іншыя падрабязнасці не ўдакладняюцца.

Раней у тым жа Мінскім эканамічным судзе 18 ліпеня разгледзелі пазоў Юрыя Чыжа да яго сына Уладзіміра аб прызнанні права ўласнасці на долю ў статутным фондзе ТАА «ТрайплФарм» у памеры 90%. Пасяджэнне і тады зрабілі закрытым, па яго выніках суд прыняў рашэнне адмовіць у пазове.

У маі 2023 года Юрый Чыж даў інтэрв'ю выданню «Народная Воля», у якім расказаў сярод іншага і пра бізнэс-адносіны ў ягоным сямейным коле:

«У маёй былой сям'і не стаіць задача развіваць бізнэс, усё ідзе да таго, каб распрадаць актывы… Так, некалькі кампаній рыхтуюць да банкруцтва, а фармацэўтычны бізнэс прадаюць. Акрамя таго, распрадаюць і іншыя актывы, у тым ліку і сацыяльнага прызначэння.

У парушэнне палажэнняў дэкрэта Лукашэнкі прызначылі дырэктарам СТАА «ТрайпФарм» менеджара, якога я звольніў з гэтай пасады па дыскрэдытуючых абставінах, з чым у свой час пагадзіўся і суд. Я напісаў скаргу ў Адміністрацыю Лукашэнкі, але больш за два месяцы нічога не адбываецца. Атрымліваецца, што дэкрэты можна парушаць? Хачу звярнуць увагу, што гаворка ідзе пра такую сферу бізнэсу, якая звязана з жыццём чалавека».

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць