Грамадства66

«Мы гаворым на адной мове». Гомельскія прапагандысты далі слова ўкраінскаму дэзерціру

Гомельскія прапагандысты расказалі пра чарговага ўкраінца, які ўцёк ад мабілізацыі, піша «Штодзень». Гаворка ідзе пра ўраджэнца Жытомірскай вобласці, 40-гадовага Рыгора.

Фота: Гомельская праўда

У матэрыяле абласной газеты «Гомельская праўда» расказваецца пра тое, што ўкраінец пераехаў у Беларусь нібыта да каханай жанчыны, з якой пазнаёміўся праз інтэрнэт. Праўда, віртуальныя адносіны ў нешта больш сур’ёзнае не перараслі. У роднай вёсцы ўцекача засталася 16-гадовая дачка ад першага шлюбу і пажылыя бацькі.

У артыкуле гаворыцца пра тое, што герой публікацыі да поўнамаштабнай вайны ездзіў працаваць у Расію. А пасля атрымання позвы ў войска яго накіравалі на зборы, дзе «вучылі капаць акопы». Пазней, калі верыць прапагандыстам, Рыгор некалькі дзён правёў у ваколіцах Бахмута, дзе, паводле ягоных словаў, украінскія вайсковыя падраздзяленні неслі вялікія страты. Атрымаўшы звальненне на аснове статусу бацькі-адзіночкі, Рыгор з’ехаў за мяжу, а пасля праз Польшчу пераехаў у Беларусь.

«Мы гаворым на адной мове. У вас ціха і спакойна, можна зарабіць грошы […] Разумеў, што могуць быць праблемы, паколькі парушаю закон сваёй краіны», — прыводзіць словы ўкраінца «Гомельская праўда».

У канцы артыкула прапагандысты змясцілі зварот уцекача да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які павінен «завяршыць баявыя дзеянні». 

Гэтая публікацыя відавочна мае на мэце данесці да беларускіх чытачоў пасылы пра «слабую баяздольнасць украінскага войска і паражэнчыя настроі сярод вайскоўцаў», а таксама пра Беларусь як востраў стабільнасці і міру.

Каментары6

  • Андрусь
    10.01.2024
    У матэрыяле не хапае апошняга абзацу: 

    Насамрэч, Узброеныя сілы Украіны даюць годны адпор расійскай агрэсіі. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання яны вызвалілі ад расійскіх захопнікаў першапачаткова занятыя імі часткі Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумской, Харкаўскай, Запарожскай, Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. З восені 2022 года фронт стабілізаваўся і з таго часу абаронцам Украіны ўдаецца стрымліваць націск расійскай арміі, якая нашмат пераўзыходзіць украінскую колькасна і рэсурсна. 

    Бо неяк вы спыніліся на рэтрансляцыі лукашысцкай прапаганды. 

  • Стас
    10.01.2024
    Почему он дезертир ? В реалиях нынешнего украинского режима нужно иметь крайне веские основания чтоб выехать из страны. И у него они есть о чем и говориться в статье.
  • Нацдэм
    10.01.2024
    Асабліва пра мову пазабавіла, рускамоўным тожа беларусам на заметку

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле4

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць