Грамадства99

«Распальваюць міжканфесійную варожасць». У Ляхавічах угледзелі ворага ў званах на касцёле 

Трое жыхароў Ляхавічаў ініцыявалі кампанію супраць гучання званоў мясцовага касцёла — пад калектыўнай скаргай прымушаюць ставіць подпісы. Некаторыя нават абвінавачваюць парафію ў «распальванні міжканфесійнай варожасці» боем званоў — у той час як у бок саміх вернікаў кіруюць абразы, піша Katolik.life.

У нядаўна адроджанай у Ляхавічах каталіцкай парафіі святога Юзафа ўзніклі нечаканыя клопаты: тром жыхарам райцэнтра не спадабалася гучанне ўсталяванай у касцёле сістэмы электронных званоў, і яны ініцыявалі кампанію супраць працы сістэмы.

«Пачаліся пастаянныя скаргі ў розныя інстанцыі, паклёпы, падман, што вядзе да напружання ў грамадстве», — гавораць Katolik.life парафіяне. Цяпер ім даводзіцца займацца перапіскамі з дзяржорганамі, каб адстаяць званы, а пробашча перыядычна выклікаюць у райвыканкам.

Раней званы ў храме не гучалі, але пасля таго, як пінскі біскуп звярнуўся з пастырскім лістом, у якім падкрэсліў важную ролю касцельных званоў і заахвоціў парафіі да іх аднаўлення, вернікі Ляхавічаў вырашылі ўсталяваць у касцёле электронную сістэму, бо на класічныя званы не хапала сродкаў.

Сістэму набылі і ўсталявалі. Паводле рашэння, прынятага на агульным сходзе парафіі, і касцельнай традыцыі, а 8-й гадзіне стала гучаць мелодыя, якая ўводзіць у курс літургічнага дня (1-2 хвіліны), а 12-й гадзіне — бой званоў, які заклікае да малітвы за памерлых «Анёл Панскі» (да 3 хвілін), а 21-й гадзіне — мелодыя з заклікам да малітвы праз заступніцтва Божай Маці (да 2 хвілін). Таксама бой званоў гучыць за паўгадзіны да святой Імшы (каля 3 хвілін).

Такім чынам, за цэлы дзень сістэма званоў працуе максімум 10 хвілін.

Аднак гэта не спадабалася тром жыхарам райцэнтра, расказалі ў парафіі. Яны пачалі пісаць скаргі, у тым ліку ў мясцовую пракуратуру. Адным са скаржнікаў аказаўся работнік адміністрацыі раённай лякарні. Паводле парафіян, ён прымушаў падначаленых падпісвацца пад калектыўным зваротам пра тое, што касцельныя званы быццам бы перашкаджаюць працы медыкаў.

«Сярод персаналу лякарні нямала католікаў, і калі яны казалі, што званы ім не замінаюць і адмаўляліся падпісваць скаргу, начальнік абзываў іх «пшэчкамі» [абразлівае слова ў дачыненні да палякаў]. У адной са скаргаў парафію вінавацяць у тым, што боем званоў яна быццам бы «распальвае міжканфесійную варожасць». А хіба не наадварот — такія абразы і лаянкі ў бок католікаў ці не распальваюць тую самую міжканфесійную варожасць?» — задаюцца пытаннем у парафіі.

У снежні 2023 года раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі выканаў замеры ўзроўню шуму ад гукавой сістэмы касцёла і паведаміў парафіі пра тое, што ў некаторых кабінетах і палатах лякарні ўзровень нязначна перавышае ўсталяваныя законам нормы. Ад парафіі запатрабавалі панізіць гук сістэмы.

Аднак у парафіі звяртаюць увагу на неправамернасць такога патрабавання, бо паводле закону гігіенічны нарматыў не распаўсюджваецца на шум, абумоўлены правядзеннем набажэнстваў і іншых рэлігійных абрадаў ды цырымоній у рамках кананічных патрабаванняў канфесій.

У сувязі з гэтым патрабаванне Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў парафіі лічаць парушэннем Канстытуцыі і абмежаваннем правоў вернікаў. Таму парафія таксама падрыхтавала зварот у раённую пракуратуру з просьбай аднавіць законнасць і абараніць правы мясцовых вернікаў.

«Нават нягледзячы на незаконнасць патрабаванняў, гук сістэмы рабілі меншым ужо тройчы. Аднак скаржнікаў гэта не задавальняе. Некаторыя патрабуюць зрабіць яшчэ цішэй, хтосьці — увогуле выключыць. Калі яшчэ болей панізіць гук, то званы ўвогуле губляюць сэнс», — тлумачаць у парафіі.

Вернікі падкрэсліваюць, што адна з функцый касцельнага звона — экзарцызм, выгнанне злога духа. Таму мяркуюць, што выступленне супраць званоў магло стаць наступствам такога экзарцызму:

«Замест таго, каб узрадавацца, што знішчаны саветамі касцёл адрэстаўраваны і нарэшце атрымаў «голас», некаторыя людзі паддаюцца намаўленню д'ябла. Зараз пытаннем займаецца пракуратура. Мы некалькі разоў прасілі пробашча дазволіць нам напісаць калектыўны зварот да ўпаўнаважанага па справах рэлігій, але ён не згаджаўся, кажучы, што не трэба раздзімаць з гэтага канфлікт, а назіраць, як зло есць само сябе».

Таксама парафіяне прадставілі шэраг станоўчых водгукаў, напрыклад:

«Я працую ў паліклініцы, што побач з касцёлам. Першы час было нязвыкла, затое цяпер, як толькі чуем у 8 гадзін раніцы званы, пачынаем прыём пацыентаў. Пачатак працоўнага дня».

«Некаторыя нашы хворыя, як толькі чуюць званы ці гук мелодыі, якая даносіцца з боку касцёла, адразу падыходзяць да акна, каб памаліцца. Нават некаторыя працэдуры для іх пераносім на пазней».

«Я лячылася ў стацыянары. Кожны раз, калі чула гук званоў, пачынала маліцца. Я сама праваслаўная, але Бог адзін».

Чытайце таксама:

«Да жыцця ачніся, беларусе-братка». Песню арганісткі вясковага касцёла запісаў Акадэмічны хор

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

Чаму жыхары Камянецкага раёна нясуць крыжы да дрэва?

Каментары9

  • Ёсік
    12.01.2024
    Канфесійная варожасьць. Калісьці лукашэнка хваліўся, што ў Беларусі няма пытаньняў вернікаў розных канфесій, але падобна, што ў пачатку 2021 года ідзе наступ на каталіцызм, і той самы лукашэнка са сваімі памагатымі не чуюць і не бачаць гэтага. Канешне, шчэ столькі матэрыялаў аб "генацыдзе" не прагледзена, шчэ падручнікаў 20 швед можа выдаць.
  • Питон
    12.01.2024
    сашка калхозник, шо ж ты нарабиу, канеча?
  • Курт
    12.01.2024
    Этнацыд па ўсім парамэтрам: моўным, нацыянальным сымбалам, культуры, веданьня і шанаваньня ўласнай гісторыі, ну і зразумела па рэлігійнаму непадабенству да кацапстану і яго нікчэмнага “міру”.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!6

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію4

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

Анжаліку Мельнікаву польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так9

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць