Свет33

Пілоты бізнэс-джэта, што разбіўся ў гарах Афганістана, лёталі па падробленых дакументах, а сам борт не прайшоў тэхагляд

Пілоты расійскага бізнэс-джэта лёталі па падробленых дакументах, а на самім самалёце не зрабілі больш за 15 абавязковых прац па тэхабслугоўванні. Такія вынікі папярэдняга расследавання трагедыі расейскімі авіяцыйнымі ўладамі, піша SHOT.

Паводле крыніц выдання, Дзмітрый Белякоў і Аркадзь Грачоў падалі ў Расавіяцыю дакументы аб тым, што яны перавучваліся на Falcon 10 у ЗША. Аднак, як устанавіла расследаванне, навучання ў цэнтры яны не праходзілі і падрабілі дакументы, каб выконваць рэйсы на бізнэс-джэце.

Расследаванне таксама ўстанавіла, што камандзірам экіпажа быў Дзмітрый Белякоў, які не падаў звестак пра свой узровень англійскай мовы.

Стан самога Falcon 10 таксама выклікаў пытанні: згодна з высновамі экспертаў, на 45-гадовым самалёце не было выканана больш за 15 абавязковых прац па тэхабслугоўванні, борт не праходзіў абавязковае паўгадавое абслугоўванне, і ў яго амаль на два гады было пратэрмінаванае выкананне еўрапейскай дырэктывы лётнай прыдатнасці, якая загадвае выканаць інспекцыю трубаправодаў гідрасістэмы на прадмет наяўнасці пашкоджанняў з-за вібрацый.

Falcon 10 упаў у гарах Афганістана 21 студзеня. На борце было шэсць чалавек. Пасажырамі на борце Falcon, які знік у гарах Афганістана, былі муж і жонка Ганна і Анатоль Еўсюковы — прадпрымальнікі з Валгадонска. Жанчыну на апараце ШВЛ везлі з Тайланда на экстранную шпіталізацыю. Сужэнцы загінулі. Дакладныя прычыны і абставіны іх смерці невядомыя.

Пілоты і медыкі выжылі, правёўшы больш за суткі на марозе. Як раней распавядалі выжылыя лётчыкі, над гарамі ў іх пачаліся тэхнічныя праблемы, яны звязаліся з дыспетчарам і сталі шукаць месца для экстранай пасадкі. Бліжэйшая апынулася ў Афганістане. Але даляцець да яе борт не змог. Экіпаж пасадзіў яго на піку гары.

Каментары3

  • Тутэйшы
    29.01.2024
    Ну, як звыкла ва усёй Расісіі, то добра. Ці хочаце як у Расісіі?
  • Вася
    29.01.2024
    Якія яны агідныя
  • Trust me
    29.01.2024
    Вася, ня толькі гэныя, яны ўсе такія...

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць