Здарэнні

Пракуратура праводзіць праверку па факце гібелі падчас пажару ў Гомелі дзвюх дзяўчат

Пажар адбыўся 30 снежня прыкладна ў 17.30 у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага дома па вуліцы Рэчыцкая шаша.

Суседзі адчулі пах дыму, падышлі да кватэры, пастукалі, дзверы былі незачыненыя. Калі ўвайшлі ў памяшканне, убачылі мужчыну 1944 года нараджэння, які ляжаў на пасцелі, пад ім гарэў матрац. Мужчыну вывелі на пляцоўку і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ад прытоку паветра ў кватэры пачаўся моцны пажар, у выніку якога згарэлі тры пакоі. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі каля 30 чалавек — жыхароў дома. У кватэры, дзе быў пажар, ратавальнікі знайшлі труп маладой жанчыны 1978 года нараджэння, дачкі гаспадара.

Падчас эвакуацыі жыхароў дома на пляцоўцы восьмага паверха ратавальнікі знайшлі дзяўчыну 1991 года нараджэння з прыкметамі атручэння прадуктамі гарэння, яе перадалі медыкам, якія канстатавалі смерць. Падчас праверкі ўстаноўлена, што дзяўчына, навучэнка ПТВ, у дзень пажару піла піва з сяброўкамі на пляцоўцы дзевятага паверха гэтага дома. Калі ў пад’ездзе пачалося задымленне, дзяўчаты спусціліся на некалькі паверхаў ніжэй, каб паглядзець, што адбываецца.

Але на шостым паверсе было моцнае задымленне, і дзяўчаты вырашылі падняцца назад на дзевяты паверх. Калі вярнуліся туды, убачылі, што згубілі сваю сяброўку.

Згодна з папярэдняй версіяй, вінаватыя ў пажары знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Каментары

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць