Грамадства11

Палітвязню Яўгену Афнагелю, аднаму з зуброў нацыянальнага руху, споўнілася 45 гадоў

Чацверты запар дзень народзінаў грамадскі дзеяч сустракае за кратамі.

Яўген прыйшоў у нацыянальны рух у канцы 1990-х. Ён быў каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі», быў адным са стваральнікаў і актыўным удзельнікам апазіцыйнага руху «Зубр». За сваю выключна мірную апазіцыйную публічную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з пачатку 2000-х: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Пасля падзеяў 2010 г. Яўген працяглы час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але вярнуўся ў выніку ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную палітычную дзейнасць.

Яўген быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках»). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў.

Абвяшчэнне прысуду Яўгену Афнагелю, Паўлу Севярынцу, Андрэю Войнічу, Змітру Казлову, Максіму Вінярскаму, Ірыне Шчаснай. Фота: Радыё Свабода

25 мая 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Змітра Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча — яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Яўгена Афнагеля асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На Яўгена неаднаразова ціснулі ў калоніі.

У красавіку 2022 года суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці яго на турэмны рэжым на 2 гады.Палітвязня перавялі з ПК №1 у магілёўскую турму № 4.

Вядома, што за час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Тэлефанаванні яму дазволеныя толькі раз на месяц.

Каментары1

  • Што з блогерам Шэрым Катом?
    07.02.2024
    На фота блогер Зміцер Казлоў - Серый кот. Што з ім? Пра яго нічога не пішуць смі. Вядома, што ён сірата, і ў яго няма блізкіх родзічаў. Гэта значыць, што яму ніхто не перадае перадачы? Бо перадачы прымаюцца толькі ад родзічаў.
    Ён усе гэтыя чатыры гады сядзіць без перадач?

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць