Здарэнні55

Паездка на каршэрынгу для дзяўчыны скончылася штрафам 14 000 рублёў

Дзяўчына трапіла ў аварыю яшчэ зімой, але выплачвае доўг перад сэрвісам Anytime да гэтага часу. Напэўна, гэта новы антырэкорд, піша Onliner.by.

Александрына апублікавала фатаграфіі з месца ДТЗ, а таксама агучыла ў каментарах сваю версію: «Занесла на снезе ў студзені, дарогі не пачышчаныя. Апынулася на сустрэчцы, па законе віна мая. Шкоду кампенсую я, налічылі 14 000 рублёў. Далі растэрміноўку на 11 месяцаў пасля 40-хвілінных пераконванняў».

У розных каршэрынгавых кампаній умовы арэнды і прадугледжаная дамовай адказнасць могуць адрознівацца. Таму ўважліва чытайце карыстацкія пагаднення.

Александрына кажа: больш сэрвісамі арэнды аўто не карыстаецца, выдаліла ўсе такія дадаткі: «Лепш на сваё аўто накаплю».

— Пасля аварыі я адразу патэлефанавала ў сэрвіс, арэнду сказалі не спыняць, а перавесці аўто ў рэжым «стаянкі». Спецыяліст каршэрынгу прыехаў на месца ДТЗ толькі праз гадзіну пасля прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Без размоў уручыў ліст з запрашэннем на «ацэнку шкоды». Я прыехала туды за пяць хвілін да прызначанага часу (гэта было на наступны дзень), але ўбачыла, што палова машыны ўжо разабрана і апісана. Пасля «ацэнкі» са мной не звязваліся датуль, пакуль не выставілі суму штрафу, гэта значыць блізу двух тыдняў.

А далей усё як і ва ўсіх. Не заплаціце — у суд. Як мне патлумачылі, 14 000 рублёў — гэта толькі шкода, без штрафаў і прастою. Спачатку на аплату далі 6 месяцаў, а ў мяне заробак удвая меншы, чым штомесячны плацёж! У выніку ўгаварыла павялічыць тэрмін да 11 месяцаў.

А вось як штраф каментуюць у сэрвісе Anytime:

— Гэтую суму нельга разглядаць як штрафныя санкцыі з боку кампаніі, у гэтым выпадку аўтамабілю кампаніі прычыненыя механічныя пашкоджанні, у адпаведнасці з нормамі заканадаўства шкода ацэненая незалежным ацэншчыкам. Памер шкоды — гэта сума, разлічаная незалежным ацэншчыкам, што пацвярджае памер шкоды.

Кліенту выстаўлена сума патрабавання, у якую ўваходзіць непасрэдна памер шкоды, выдаткі па ацэнцы гэтай шкоды, а таксама выдаткі па аплаце паслуг эвакуатара для дастаўкі з месца здарэння да месца ацэнкі і наступнага рамонту.

Ніякіх штрафных санкцый, няўстоек і іншых грашовых патрабаванняў кліенту не выстаўлялася, парадак выплаты страт, панесеных кампаніяй, вырашаны з кліентам шляхам перамоваў і заключэння пагаднення аб добраахвотнай кампенсацыі з індывідуальным графікам плацяжоў. Умовы заключэння такіх пагадненняў разглядаюцца ў індывідуальным парадку па кожным здарэнні з удзелам нашых кліентаў і з улікам шматлікіх фактараў».

Каментары5

  • Маляр
    23.05.2024
    Гэтым разам усё справядліва. Інфантылізм "пацярпелай" проста шакуючы.
  • Свабодны чалавек
    23.05.2024
    Маляр, а што яна не так зрабіла? 
  • Лейцар коркавы
    23.05.2024
    КАСАА няма на гэтыя аўто? Тады лепш на ГТ ці маршрутцы.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?1

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»2

У баях на Данбасе ва ўкраінскі палон трапіў 54-гадовы беларус Сяргей3

КДБ правёў ператрусы ва ўдзельнікаў апытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні2

Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку4

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя11

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?1

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць