4 чэрвеня на дарозе паміж Бабруйскам і Любанню загінуў 29-гадовы матацыкліст. Ён сутыкнуўся з лосем.

4 чэрвеня каля 21:15 на 48-ым кіламетры аўтадарогі «Бабруйск-Глуск-Любань-Гулевічы» жыхар Глуска на матацыкле Suzuki сутыкнуўся з ласём.


Траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём, матацыкліст загінуў на месцы, паведамляе міліцыя Магілёўшчыны.
Каментары