Грамадства

Колькі ў Беларусі фермерскіх гаспадарак і колькі прадукцыі яны вырабляюць

На пачатак 2024 года ў Беларусі былі 3822 дзейныя фермерскія гаспадаркі. З 2016 года іх колькасць павялічылася на 805, або на 26,7%, паведаміў Белстат

Ілюстрацыйнае фота

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2023 годзе дасягнула 2,9%.

Так, на 1 студзеня 2024-га ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 320,9 тыс. гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку ворных — 221,9 тыс. гектараў.

Калі параўноўваць з 2015 годам, гэта больш на 96% і 86,6% адпаведна.

Што ж датычыцца аб'ёму вытворчасці, за гэты час ён павялічыўся ў супастаўных цэнах у 2,1 раза, у тым ліку прадукцыі раслінаводства — у 2,2 раза, а жывёлагадоўлі — у 1,5 раза.

Асноўным напрамкам дзейнасці фермераў застаецца раслінаводства — ім занятыя больш за 75% гаспадарак. Прычым на яго долю прыпадае больш за 90% вырабленай фермерамі прадукцыі.

Па даных за 2023 год, фермерскія гаспадаркі сабралі збожжавых і зернебабовых культур 332,4 тыс.тон, што складае 4,3% ад аб'ёму вытворчасці па краіне. Значныя долі ў бульбы-596,7 тыс. тон (14,8%) і гародніны — 399,4 тыс. тон (14,3%). Па цукровых бураках — 104,4 тыс. тон (2,2%), а па рапсе — 36,1 тыс. тон (4%).

Што тычыцца прадукцыі жывёлагадоўлі, тут доля фермераў застаецца нязначнай. Так, у 2023 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па краіне склала 10,3 тыс. тон (0,6% ад аб'ёму вытворчасці), малака — 46,6 тыс. тон (0,5%). У той жа час больш важкі ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны — 12,6 тон (14,3%).

Каментары

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць