Улада

Сідорскі: Беларусь разлічвае атрымаць ад Кітая 10 млрд даляраў

Мяркуючы па задачах урада, за 2011 год замежны доўг можа вырасці нават да 30 мільярдаў даляраў.

На перадвыбарны год Лукашэнка паставіў перад урадам задачу забяспечыць 11-працэнтавы рост эканомікі і павысіць заробкі 40%, да 500 даляраў. Пры звычайнай эканамічнай палітыцы такое немагчыма. Таму прэм'ер-міністра Беларусі Сідорскі прызнаў, што для яе выканання краіне прыйдзецца «прыцягнуць замежныя інвестыцыі». Дадамо: не толькі інвестыцыі, але і крэдыты.

Падобна, што ў 2010 годзе замежная запазычанасць краіны будзе расці рэкорднымі тэмпамі. Пра гэта сведчыць рост апетытаў урада.

Летась вялася гаворка аб прыцягненні $5,7 млрд інвестыцый з Кітая. Учора ў Гомелі Сідорскі заяўляе ўжо аб 10 млрд!

Варта адзначыць, што агульная замежная запазычанасць Беларусь вырасла з 5,1 млрд на пачатак 2006 года да прыкладна 21 млрд на пачатак 2010 года. Прычым за адзін 2009 год яна вырасла на 6 мільярдаў. Мяркуючы па «задачах» урада, за 2011 год замежны доўг можа вырасці рэкордна і дасягнуць нават 30 мільярдаў даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі46

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі46

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць