Улада44

Стваральнікі «Тэорыі вялікага выбуху» заўважылі беларускі плагіят

Але ў суд падаць «Warner Brothers» не можа, бо канал СТВ падкантрольны ўраду.

Але ў суд падаць «Warner Bros.» не можа, бо канал СТВ падкантрольны ўраду.

На серыял «Тэарэтыкі», які здымаецца беларусамі і выходзіць на канале СТВ, звярнулі ўвагу не толькі суайчыннікі, але і амерыканскія прадусары. Гісторыя пачынае развівацца ў міні‑скандал, але як заявіў стваральнік арыгінала «Тэарэтыкаў» Чак Лорэ, абараніць аўтарскія правы ў Беларусі немагчыма, бо тэлеканал падкантрольныя ўраду.

Напрыканцы мінулага году на беларускім тэлеканале СТВ стартаваў камедыйны серыял «Тэарэтыкі». Беларусы, якія ўжо паглядзелі амерыканскі серыял «Тэорыя вялікага выбуху» («The Big Bang Theory») адразу ж заўважылі падабенства паміж серыяламі. Між тым, прадусары беларускага праекту ані слова не сказалі пра тое, што набывалі правы на серыял у амерыканцаў. Мала таго, рэжысёр серыяла Сяргей Талыбаў у інтэрв’ю беларускім СМІ зазначаў, што серыял не здымаўся паводле «Тэорыі вялікага выбуху».

Амерыканскі варыянт стужкі распавядае пра чатырох супрацоўнікаў Каліфарнійскага інстытута тэхналогіі і іх сяброўку‑афіцыянтку, якая марыць стаць акторкай. Хлопцы — фанаты «Зорных войнаў», коміксаў пра Чалавека‑павука і вінтажных відэагульняў — геніі ад навукі, але бездапаможныя ў быту. На працягу ўсяго серыялу развіваецца лінія ўзаемаадносінаў батаніка Леанарда і вясёлай афіцыянткі Пэнні. Беларускі серыял утрымлівае тых жа герояў (толькі з нашымі імёнамі) і беларускія рэаліі. Маладыя навукоўцы жывуць у інтэрнаце ў мястэчку, дзе рыхтуюцца запусціць чарговы блок атамнай электрастанцыі.

Учора The New York Times паведаміла, што Чак Лорэ, прадусар амерыканскага серыялу,

у сваім блогу напісаў пра беларускіх «Тэарэтыкаў». Ён звярнуў увагу, што серыял цалкам скапіяваны з ягонага.

«Калі мы паведамілі пра гэта юрыдычнаму аддзелу «Warner Brothers», нам адказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі амаль немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, якая выпускае гэтую копію, належыць і кіруецца ўрадам Беларусі», —напісаў Чак Лорэ.

Ён таксама пажартаваў, што паколькі іншага выйсця няма, беларусы, якія здымаюць «Тэарэтыкаў», можа быць, пачытаюць ягоныя словы, адчуюць віну і дашлюць яму пару фетравых капелюшоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць