Грамадства33

У Мінску будуць іншыя кантэйнеры для смецця — што памяняецца

У Мінску плануюць змяніць падыходы да сартавання адходаў. Цяпер прадугледжаны асобныя кантэйнеры для шкла, паперы, пластыка. У 2025 годзе апошнія два віды адходаў можна будзе выкідваць у бакі як для макулатуры, так і для пластыка. Для адходаў шкла застануцца асобныя кантэйнеры.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: gkx.by

На гэтыя ёмістасці нанясуць адпаведную інфармацыю. Тып налепак распрацоўваецца, закупляць іх будуць прадпрыемствы-перавозчыкі «Спецкамунаўтатранс» і «РЕМОНДИС Минск», піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Магчыма, колькасць кантэйнераў паменшыцца.

«Таксама будзе сартавацца не частка адходаў са «звычайных» кантэйнераў, як гэта адбываецца апошнім часам з мэтай поўнай загрузкі магутнасцяў, а ўсё. Гэта стане магчымым пасля завяршэння рэканструкцыі вытворчага корпуса смеццесартавальнага завода», — дзеліцца намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду МГЖХ Анастасія Вараб'ёва.

У 2025 годзе на смеццесартавальным заводзе каля палігона «Трасцянецкі» плануецца павялічыць магутнасці з 100 тыс. т у год да 600 тыс. т, а таксама вырабляць RDF-паліва для паставак на цэментавыя заводы краіны, адзначаюць у МГЖХ.

Каментары3

  • Жвір
    14.11.2024
    У маім двары усталявалі цэлы "павіл'ён" з асобнымі адсекамі для кантэйнераў пад глум рознага кшталту. То бок, адсек вызначае, а кантэйнер можа быць у ім які заўгодна. Птушкі, і каты з бамжамі, ужо ня маюць доступу да кантэйнераў, і двор праз гэта чысьцейшы. Што праўда, сам павіл'ён, як у нас у Менску й прынята, уяўляе сабою такую жахлівую спаруду, што ўвесь двор псуе.
  • Клован
    14.11.2024
    У меня во дворе уже давно, после заваривания мусоропровода, стоят следующие контейнеры: 2 черных пластиковых для всех отходов, синий пластиковый для стекла, зеленый пластиковый для бумаги, и два металлических, с отверстиями для бутылок - для пластика.
    Так вот. Крышки пластиковых контейнеров для раздельного сбора постоянно открыты и люди не задумываясь бросают туда все. Более того, дворники метут листья и скидывают их в эти контейнеры.
    О каком раздельном сборе речь?
    И еще напомню вам, что сортировать отходы принуждали заключенных, даже новости тикие были не очень давно.
    Так что, нововведения в этой сфере это не благо, а очередные показуха, бутафория и попил.
  • Мх
    14.11.2024
    "Магчыма, колькасць кантэйнераў паменшыцца.". Спачатку ў шматкватэрных дамах пазаварвалі смеццеправоды. Цяпер відаць шматкватэрныя і шматпад'езныя дамы будуць выкідаць смецце у 1 кантэйнер на цэлы дом? Што далей? У мэтах аптымізацыі ліфты пазаварваць?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць