Свет

Траім студэнтам з расійскага Чалябінска далі да 15 гадоў зняволення па справе аб спробе падпалу на чыгунцы

Цэнтральны акруговы ваенны суд у Екацярынбургу прысудзіў да тэрмінаў ад 12,5 да 15 гадоў пазбаўлення волі трох студэнтаў з Чалябінска, абвінавачаных у спробе падпалу рэлейнай шафы на чыгунцы, піша Медыязона.

Фота: It's My City

Самы вялікі тэрмін — 15 гадоў — атрымаў 19-гадовы Данііл Нурэеў, першыя пяць гадоў ён павінен адбыць у турме, астатні тэрмін — у калоніі строгага рэжыму. 18-гадовым Дзмітрыю Давыдзенку і Андрэю Е. прысудзілі адпаведна па 13 і 12,5 года пазбаўлення волі. Давыдзенку таксама давядзецца правесці ў турме першыя пяць гадоў тэрміна, Андрэю Е. — чатыры гады.

Аб затрыманні студэнтаў стала вядома ў пачатку студзеня 2023 года. Паводле версіі следства, маладзёны збіраліся падпаліць рэлейныя шафы на Паўднёва-Уральскай чыгунцы — на станцыі Патаніна недалёка ад горада Капейск. Давыдзенку і Андрэя Е. затрымалі пасля няўдалай спробы падпалу. Арганізаваць падпал прапанаваў Давыдзенку Нурэеў, і той узяў з сабой аднакурсніка, студэнта Паўднёва-Уральскага тэхнічнага каледжа. Давыдзенка распавядаў, што сілавікі яго катавалі.

Нурэева затрымалі пазней. Маладых людзей абвінавацілі ў спробе здзяйснення дыверсіі. Як сцвярджае следства, іх матывам быў «падрыў эканамічнай бяспекі і абароназдольнасці» Расіі, а інструкцыі па падпале яны атрымлівалі «ад асобы, якая дзейнічала ў інтарэсах Украіны».

Нурэеў і Давыдзенка адмаўляюць, што дзейнічалі па якіх-небудзь палітычных матывах. На допыце яны заявілі, што падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну

Маладыя людзі патлумачылі, што падпал ім замовіла кампанія па абслугоўванні чыгункі, назву якой не агучваюць. Паводле іх слоў, кампанія павінна была атрымаць прыбытак ад замены абсталявання пасля падпалу.

Следства таксама сцвярджае, што дзеянні студэнтаў каардынаваў 19-гадовы пецярбуржац Віктар Востракнутаў, які з'яўляецца адным з 12 абвінавачаных у серыі падпалаў трансфарматарных будак у розных рэгіёнах Расіі. Менавіта ён растлумачыў чалябінцам неабходнасць падпалу на чыгунцы камерцыйнай выгадай для неназванай кампаніі, лічаць сілавікі.

Згодна з рэлізам СК, аднаго з студэнтаў прызналі вінаватым яшчэ па адным артыкуле — пра фінансаванне тэрарызму. У картцы справы імёны асуджаных схаваныя, але верагодна, што гаворка ідзе пра Нурэева, які атрымаў самы вялікі тэрмін. Як сцвярджае следства, ён перадаў грошы на набыццё кампанентаў для выбуховых рэчываў, з дапамогай якіх павінны былі здзейсніць тэракт у іншым рэгіёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць