Грамадства33

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад

У кастрычніку 2019 года тагачасны прэм'ер-міністр Сяргей Румас публічна ці то жартам, ці сур'ёзна запрасіў Ганну Канапацкую ва ўрад. Яна расказала, што было далей.

Сяргей Румас. Архіўнае фота 2018 года. Maxim Guchek / BelTA Pool Photo via AP

Канапацкая тады была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Падчас папярэдняга чытання па праекце бюджэту Беларусі на 2020 год яна спытала ў Румаса, як урад збіраецца выконваць прагнозны паказчык на пяць гадоў.

У адказ прэм'ер раскрытыкаваў свой урад за слабую працу, адзначыў, што эканоміцы патрабуюцца структурныя рэформы і прапанаваў Канапацкай месца ў Саўміне.

«Я афіцыйна вас запрашаю на працу ва ўрад, каб вы дапамаглі нам вырашыць гэтую задачу», — сказаў тады Румас Канапацкай, якая пакідала парламент.

Ганна падзякавала прэм'еру за прапанову, і яны дамовіліся абмеркаваць гэтае пытанне пазней.

Ганна Канапацкая. Фота з яе сацсетак

Цяпер Канапацкая ў інтэрв'ю «Точцы» распавяла, што было далей. Паводле яе слоў, яна сапраўды сустрэлася з прэм'ерам, і яны прагаварылі пару гадзін сам-насам.

«Думаю, што гэта была спроба наладзіць дыялог з той часткай грамадства, якая прытрымліваецца іншых поглядаў на эканамічную мадэль… Я ў прынцыпе засталася ў добрых адносінах з Сяргеем Мікалаевічам», — адзначыла Канапацкая.

Канкрэтную пасаду ва ўрадзе яны, паводле слоў Ганны, не абмяркоўвалі, паколькі прызначэнне міністраў — гэта прэрагатыва Лукашэнкі. Але, як адзначыла Канапацкая, тая размова матывавала яе ісці на выбары 2020 года.

Каментары3

  • HR
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Нейкі сюр
    19.11.2024
    Наша Ніва, Канапацкая па праву захапіла старонкі вашага выдання! Не дарэмна аналітык Карбалевіч у 2020 назваў яе "самым перспектыўным палітыкам Беларусі"! Чакаем вялікі ток зь ёй у выкананні Роўды! Толькі будзьце асцярожнымі: праз такую вашу прыць ваш улюбёны мушчынка можа пачаць рэўнаваць.
  • Янка
    19.11.2024
    Навошта Румасу, які пры ўсіх сваіх хібах пакінуў адчуванне прафесіянала, мілфы з лазні ў будзенаўках?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць