Грамадства11

Афіцыйна пацвердзілася трагічная прычына смерці хакеіста Уладзіміра Цыплакова

Славуты спартсмен пайшоў з жыцця ў снежні 2019 года.

У пасведчанні аб смерці хакеіста Уладзіміра Цыплакова прычынай смерці пазначана «асфіксія». Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў базе дадзеных памерлых жыхароў Беларусі, якую атрымалі «Кіберпартызаны».

Нагадаем, Уладзімір Цыплакоў пайшоў з жыцця пяць гадоў таму, 14 снежня 2019 года. Яму тады было 50 гадоў. Прычына смерці не называлася. Газета «Прэсбол» адзначала, што гэта адбылося «пры трагічных і да канца не высветленых абставінах». Крыніцы «Нашай Нівы» паведамлялі, што хакеіст скончыў жыццё самагубствам. Цяпер гэта інфармацыя фактычна пацвердзілася.

Цыплакова пахавалі на прэстыжных Усходніх могілках Мінска. Аляксандр Лукашэнка на цырымонію развітання не прыйшоў, адправіў замест сябе вянок.

Уладзімір Цыплакоў — ураджэнец Расіі, які на момант распаду СССР гуляў у мінскім «Дынама», таму стаў грамадзянінам Беларусі. Ён першы беларус, які стала загуляў у НХЛ, выступаў за «Лос-Анджэлес Кінгз» і «Бафала Сэйбарз». Тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Пасля кар’еры спрабаваў сябе ў якасці трэнера, але не надта сябе зарэкамендаваў на гэтай ніве. Перад тым, як пайсці з жыцця, ён два гады не мог знайсці працу.

Лёс трох беларускіх хакеістаў, якія гулялі ў НХЛ, склаўся трагічна. Руслан Салей загінуў у авіякатастрофе, а Уладзімір Цыплакоў і Канстанцін Кальцоў скончылі жыццё самагубствам.

Каментары1

  • лукашенку на Нары.
    22.12.2024
    Шёл бы работать в лукашенковский СПК-КОЛХОЗ и продолжил бы своё существование, пока лукашенка с сынами Обворовывает Народ Беларуси...

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць