Здарэнні99

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна

Святар Давід Баброў асвяціў аквапарк і расказаў пра гэта ў TikTok.

Святар Давід Баброў, які служыць у Свята-Духавым кафедральным саборы, вядзе TikTok, дзе дзеліцца відэа пра праваслаўе і сваё служэнне. Нядаўна ён апублікаваў ролік, у якім расказаў, як асвяціў аквапарк «Фрыстайл» на вуліцы Сурганава.

Відэа ўжо набрала больш за 160 тысяч праглядаў і выклікала актыўную рэакцыю ў каментарыях, піша Onliner.by.

@yaveru

Пишите в комментариях, что бы вы хотели освятить И не забудьте поздравить друзей этим видео!

♬ оригинальный звук - священник Давид Бобров

«Так мы асвяцілі ўвесь аквапарк: басейн, лазні, купель і нават джакузі. Навошта гэта трэба? Асвячэнне — гэта наша зварот да Бога, просьба аб яго прысутнасці, жаданне любові і дабра. Хіба не цудоўна жадаць кагосьці або чаму-небудзь благаславенняў? Няхай у гэтым аквапарку ўсё будзе добра», — сказаў святар у відэа.

Ён таксама заклікаў падпісчыкаў пакідаць у каментарыях прапановы аб тым, што яны хацелі б асвяціць. Ролік атрымаў шмат станоўчых водгукаў і прыцягнуў увагу да нестандартнага фармату служэння.

На відэа бачна, як ён заходзіць у джакузі, сауну і нават узбіраецца на трамплін (вышынёй з 15-павярховы дом) і пад самы купал спарткомплексу.

Пад відэа вельмі шмат каментарыяў: як пазітыўных, у якіх падпісчыкі робяць кампліменты айцу Давіду, так і крытычных. Вось некаторыя з іх:

  • «Чаму ўсе святары такія мілыя і добрыя людзі?»
  • «З басейна зрабілі купель».
  • «Ну як жа без бацюшкі, цяпер усё, больш можна не перажываць, нават калі плаваць не ўмееш, нырай смела, асвячона ж».
  • «Найлепшы. Як толькі ўбачыў цябе — усмешка на твары».
  • «А калі туды акунуцца, то будзеш ахрышчаны?»

Іерэй Давід не першы раз асвячае незвычайныя аб'екты. У снежні з такой жа мэтай ён наведаў адну з СТА.

Каментары9

  • авыпвап
    20.01.2025
    размаўляў з адным семінарыстам. кажа, корку атрымаю і на грамадзянку. пытаюся чаму. кажа, што адпраўляюць за урал служыць, а тых, расейскіх да нас. а яму гэта не трэба, у яго тут бацькі і радня...
    Баброў напэўна з-за уралу
  • Спадарэ
    20.01.2025
    "не корысті раді,а токмо волею пославшей мя жяны";)))))))))
  • тэма не раскрыта
    20.01.2025
    а пІсаць цяпер можна?

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць