Культура

Сучасьнікі

1995—2005. Хлыстаў і Ясенін 2005. Шаўчук і «родина»

1995—2005. Хлыстаў і Ясенін

Ёсьць кнігі, выдаючы якія, абавязкова сутыкнесься з праблемамі. Сама тэма кнігі можа ўтойваць безьліч безадказных пытаньняў, ну хоць бы мая «Энцыкляпэдыя злачынстваў і катастроф». Асабліва праблемны быў том пра самазабойствы вялікіх творцаў, пра іх катастрофы ў сьвядомасьці. Быў там артыкул і пра Сяргея Ясеніна. Акрамя вядомай вэрсіі самазабойства, там былі і намёкі на магчымасьць іншай гібелі паэта. У артыкуле было некалькі цытат з кнігі сьледчага Хлыстава. Сьледчы напісаў мне пагрозьлівы ліст — маўляў, ня мелі мы права перадрукоўваць ягоны тэкст без дазволу. Звычайнае абурэньне. Па тэлефоне мы дамовіліся на сустрэчу, каля помніка іншаму паэту-самазабойцу — Маякоўскаму, што ў Маскве. Хлыстаў быў сапраўдны сьледчы па асабліва важных злачынствах, але зьнешне быў больш падобны да злачынца, чым да сьледчага; напэўна, у мяне спрацоўвае залежнасьць ад фальшыва-кінэматаграфічных вобразаў, калі я так характарызую сьледчага. Адно магу сказаць дакладна: я ніколі не пазайздрошчу злачынцу, на якога распачаў паляваньне маёр Хлыстаў. Размова наша была нядоўгая. Хлыстаў спытаў, ці прымаю я ягоную вэрсію і доказы, што Ясенін загінуў. Я дыпляматычна заўважыў, што перадрукаваў ягоныя цытаты ў сваёй кнізе і яшчэ сказаў пра свае пераклады вершаў Ясеніна на беларускую мову. Хлыстаў застаўся не задаволены маёй дыпляматыяй, але перакладаньне ўхваліў і грашовы ганарар за публікацыю ўзяў. Варта зазначыць, што той невялічкі ганарар ён адмовіўся браць далярамі, а ўзяў толькі расейскімі рублямі. Патрыёт — ён ва ўсім патрыёт.

P.S. Празь дзесяць год пасьля той сустрэчы пад помнікам Маякоўскаму ў Расеі выйшаў тэлесэрыял пра Ясеніна, у аснову сцэнара якога была пакладзена вэрсія сьледчага Хлыстава. На экране сьледчы Хлыстаў выглядае звычайным кінаартыстам, зрэшты, і Ясенін выглядае ў тым сэрыяле ня лепш за сьледчага, які распрацоўваў вэрсію пра забойства паэта. Наагул, большасьць партрэтаў Сяргея Ясеніна — аматарскія вышыванкі крыжыкам, народныя лубкі і народныя байкі. На гэтым танным тле брашура сьледчага Хлыстава сапраўды вылучалася прафэсійным падыходам да справы, шкада толькі, што справа гэтая крымінальная, а не навуковая і літаратуразнаўчая.

2005. Шаўчук і «родина»

«Родина, пусть кричат «уродина»…» — любіць паўтараць рок-бард Шаўчук. Мае на тое права. «Уродина» дык «уродина», тым больш што ў мяне з Шаўчуком розныя Радзімы. Вось толькі ёсьць адна акалічнасьць: Шаўчук любіць прыяжджаць у Беларусь, а я люблю працаваць у Расеі. Часам нашы шляхі і перакрыжоўваюцца. Вось хоць бы згадаю экранізацыю майго літаратурнага праекту «Атаман», у якой Юра Шаўчук зноў жа прасьпяваў: «Ро-о-одина — «уро-о-одина»…» І прасьпяваў ён крутую песьню сваю вочы ў вочы галоўнаму герою — атаману Вароніну. Прасьпяваў і сказаў Юра Шаўчук атаману-казаку Юрыю Вароніну: «Усё будзе добра!» Ну сказаў і сказаў, і казак зразумеў. Звычайныя рэчы, банальныя сэрыяльныя словы, такіх на тэлеэкранах процьма. І ўсё ж добра, што ў мяне з Шаўчуком зусім розныя «родины».

Каментары

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць