Здароўе1919

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Блогерка Ганна Бонд растлумачыла інстаграм-падпісчыкам прычыны такога рашэння.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Ганна паведаміла, што «Азэмпік» (прэпарат для лячэння цукровага дыябету, які многія выкарыстоўваюць для пахудзення) ёй параіў эндакрынолаг.

— Я гэта раблю па прызначэнні эндакрынолага, каб знізіць узровень цукру ў крыві, які я спрабую беспаспяхова знізіць самастойна. І таксама трэба зменшыць інсулінавую панэль.

Першай ін'екцыі Ганна прысвяціла асобны рылс. Кажа, было вельмі страшна — рашалася яна на гэта некалькі месяцаў. Але больш за ўсё яе ўразіла велізарная інструкцыя да лекаў:

— Гэтай інструкцыяй, мне здаецца, можна вогнішча распаліць.

Блогерка паабяцала далей распавядаць пра дынаміку і пабочныя эфекты ў лячэнні.

Нехта з каментатараў пачаў сумнявацца, што беларускі медык сапраўды мог прызначыць незарэгістраваны на тэрыторыі краіны прэпарат. Ганна адказала:

— «Семавік» (гэта расійскі аналаг «Азэмпіку» — «НН») зарэгістраваны, але доктарка сказала: калі ёсць магчымасць, то дастаньце «Азэмпік». На здароўі не эканомяць, я дастала.

«Азэмпік» Ганне ў Беларусь прывезлі сябры. Блогерка кажа, што за два шпрыцы заплаціла 1300 рублёў.

Каментары19

  • Дзіл Да
    04.02.2025
    Зноў гэтая не зразумей хто. Хай бы яна выклала, як на піяніне віртуозна грае альбо спявае оперным голасам. А грошы траціць на гербалайф кожны дурачок умее.
  • трымайце нас у курсе, нн
    04.02.2025
    апраўданні з разраду - гэта я не сабе, гэта сяброўцы
  • Жыцце кантрастаў
    04.02.2025
    Зайцава і Бонд у адной стужцы.

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць