Свет4747

Зяленскі: Мы ў самы складаны момант не прынялі ультыматуму. Не прымем і цяпер

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам у Анкары пракаментаваў перамовы паміж прадстаўнікамі Масквы і Вашынгтона, якія прайшлі сёння ў Саудаўскай Аравіі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Прэзідэнт Украіны зноў паўтарыў сваю пазіцыю, што рашэнне аб спыненні вайны не можа прымацца без Украіны, а самі перамовы «не павінны праходзіць за спінай» Кіева.

«Не можа быць рашэння без Украіны, як завяршыць вайну ва Украіне. Нас не запрашалі на гэтую сустрэчу, на расійска-амерыканскую сустрэчу ў Саудаўскай Аравіі. Для нас гэта было сюрпрызам, як і для многіх. Гэтую інфармацыю мы атрымалі з медыя», — сказаў Зяленскі.

Праведзеную ў Эр-Рыядзе сустрэчу Зяленскі параўнаў з ультыматумам, які Масква выстаўляла ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну (у тым ліку пра скарачэнне колькасці УСУ і адмовы ад акупаваных Расіяй тэрыторый).

«У мяне такое ўражанне, што цяпер адбываюцца нейкія перамовы, і яны з такім жа настроем адбываюцца, але яны адбываюцца паміж прадстаўнікамі Расіі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра Украіну, зноў пра Украіну і без Украіны.

Цікава, калі мы ў самы складаны момант не пайшлі на ўсе гэтыя ўльтыматумы, адкуль такое адчуванне, што цяпер Украіна на гэта пойдзе», — заявіў Зяленскі.

Ён дадаў, што «ніякіх дамоўленасцяў ні падчас акупацыі Кіеўшчыны рускімі, ніякіх дамоўленасцяў падчас сустрэчы ў Беларусі, ніякіх дамоўленасцяў падчас сустрэчы ў Турцыі ў нас з рускімі не было».

«Я як прэзідэнт Украіны нікому нічога не гарантаваў, нікому нічога не пацвярджаў. Тым больш ісці на ультыматумы Расіі не збіраўся. І не збіраюся», — падкрэсліў Зяленскі.

Заўтра ён збіраўся ехаць у Саудаўскую Аравію, але на той жа прэс-канферэнцыі заявіў, што візіт перанесены на 10 сакавіка. 

Каментары47

  • Acab
    18.02.2025
    Гарматнага мяса не шкада, а вось ўлады - так
  • Васіль
    18.02.2025
    Якія "ультиматумы"? Так і скажы, што выбары правесьці ты не дазволіш. Украінскі Лукашэнка.
  • Зяленскі - геній
    18.02.2025
    Вельмі добра. Заручыўшыся падтрымкай ЕЗ і Турцыі можна прымусіць Трампа рабіць тое што нам трэба. А калі не пагадзіцца - будзе супраць Кітая у 2027 адзін на адзін. І я не думаю што без саюзнікаў у Еўропе ў яго атрымаецца перамагчы Кітай ;)

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі6

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць