У мінскім прыватным сектары па вуліцы Паўднёвай загарэўся прыватны дом, паведаміла МНС.

Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі ведамства, гарэў дах драўлянага прыватнага жылога дома па ўсёй плошчы, а таксама маёмасць у адным з пакояў на агульнай плошчы 51 кв. м.
«Пажар ліквідаваны. Пацярпелых няма», — адзначылі ў ведамстве.
Цяпер ратавальнікі праводзяць праліўку і разборку канструкцый дома.
Каментары