Улада

Па выніках візіту Лукашэнкі ў Венесуэлу падпісана 22 пагадненні

Па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу падпісана 22 пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі і будаўніцтва, паведамляе Баліварыянскае агенцтва навін (ABN).

Дакументы прадугледжваюць, у прыватнасці, праектаванне і будаўніцтва аграгарадка ў адным з раёнаў Венесуэлы, стварэнне вытворчай базы для выпуску сельгаспрадукцыі, будаўніцтва сервіснага цэнтра для машын і абсталявання, пастаўку беларускага абсталявання для перапрацоўкі металалому, узвядзенне двух заводаў па утылізацыі акумулятарных батарэй.

З 1 мая Венесуэла будзе прадаваць Беларусі штодня 80 тыс. барэляў нафты (12,6 тыс. тон). У далейшым аб’ёмы паставак плануецца павялічыць. Нафта будзе перапрацоўвацца на беларускіх НПЗ для наступнага продажу ў Цэнтральнай Еўропе. Венесуэла разлічвае выйсці на еўрапейскі рынак энерганосьбітаў, заявіў прэзідэнт краіны Уга Чавес.

Падпісана пагадненне аб распрацоўцы газавых радовішчаў у Венесуэле. На першым этапе СП «БелоВенесолана» будзе здабываць штодня 40 млн. кубічных футаў газу (1,13 млн. кубаметраў). Да 2012 года здабыча павінна вырасці ў пяць разоў. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 1,6 млрд. даляраў. Паводле слоў Чавеса, пацверджаныя запасы газу ў Венесуэле складаюць 200 трлн. кубічных футаў (5,66 трлн. кубаметраў). Геолагаразведачныя работы на сушы і моры павінны павялічыць гэтую лічбу ўдвая, што выведзе Венесуэлу на чацвёртае месца ў свеце пасля Расіі, Катара і Ірана.

Як паведамляе Першы канал беларускага тэлебачання, на працягу двух месяцаў будзе створана сумеснае прадпрыемства для пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. Акрамя таго, падпісаны кантракт на пастаўку ў Венесуэлу 1.300 адзінак дарожна‑будаўнічай тэхнікі беларускай вытворчасці амаль на 200 млн. даляраў. Да 1 ліпеня 2011 года беларускія будаўнікі ўзвядуць заводы па выпуску тэхнікі МАЗ (5 тыс. адзінак у год) і МТЗ (10 тыс.). Сёлета ў першым паўгоддзі Беларусь паставіць тэхніку БелАЗ на 20 млн. даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу11

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі19

Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны8

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў3

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя3

Памёр сацыёлаг Мікола Кацук2

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу11

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць