Вайна1616

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Пасля затрыманняў хлопцам зацікавіўся КДБ, і ён з’ехаў у Польшчу.

Аляксандр Серада. Фота: сацсеткі

22-гадовы ўраджэнец Хойнікаў Аляксандр «Лыч» Серада загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года. Развітанне з байцом палка Каліноўскага прайшло сёння ў Кіеве. Пабрацімы не называлі сапраўднае імя «Лыча», але пралукашэнкаўскія прапагандысты яшчэ некалькі дзён таму паведамілі пра гібель Серады.

Сябар Аляксандра распавёў «Нашай Ніве», якім чалавекам той быў.

Аляксандр Серада нарадзіўся ў Хойніках, вучыўся на гістарычным факультэце БДУ. Прычым пайшоў у беларускамоўную групу. Ён паспеў скончыць першы курс, а потым здарылася лета 2020 года. З першых дзён Аляксандр далучыўся да акцый пратэсту.

Аляксандр Серада. Фота: сацсеткі

Першы раз хлопца затрымалі яшчэ ў чэрвені 2020 года, у апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак тады Аляксандра вызвалілі, бо ён быў непаўналетнім (18 гадоў яму споўнілася ў канцы ліпеня).

Аляксандр прайшоў праз жорсткія катаванні ў Фрунзенскім РУУС у паслявыбарчыя дні. Яго можна пабачыць на злітых міліцэйскіх відэа, апублікаваных «Белполам».

Відавочцы казалі, што Аляксандра катавалі некалькі гадзін, ён неаднаразова губляў прытомнасць. Потым хлопца адправілі на Акрэсціна.

«Што яго характарызуе як чалавека — татальная нязломнасць. Не было такіх катаванняў і перашкод, якія б маглі б яго супыніць», — кажа сябар.

Аляксандр займаўся цяжкай атлетыкай. Сябар хлопца адзначае, што з такімі данымі ён мог бы стаць паспяховым спартсменам.

Аляксандр Серада. Фота: сацсеткі

Пасля пратэстаў Серадой зацікавіўся КДБ, і ён з’ехаў у Польшчу.

Аляксандр не губляў сувязь з сябрамі, перыядычна перапісваўся з імі. Але ніколі не распавядаў, што вырашыў паехаць ва Украіну.

— Па шчырасці, што мы чакалі ад яго такога з самага пачатку вайны. Я б сказаў, што ён быў нашым Алёшам Паповічам: вельмі добрым, вельмі моцным фізічна, з вялікім сэрцам. Можа, ён быў наіўным, але моцна любіў людзей і Беларусь.

Сябар кажа, што ў Аляксандра было складанае жыццё, па якім ён ішоў самотна. Хлопца параўноўвалі з Гатсам з «Берсерка» — і праз фізічныя дадзеныя, і праз тое, як ён пакутаваў.

Развітанне з Аляксандрам Серадой у Кіеве. Фота: Полк Каліноўскага

Каментары16

  • Сонейка
    15.03.2025
    Шкада хлопца, такі малады
  • Беларус
    15.03.2025
    Спачывай з мірам, сапраўдны беларускі Герой! Спадзяюся прыйдзе час і з’явіцца вуліца імя Аляксандра Серады.
  • Наша трагедия
    15.03.2025
    Гордость нации погибает, а такое говно, как Лукашенко и Путин живёт

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць