Свет33

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што многія элементы мірнага пагаднення аб Украіне былі ўзгодненыя з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным напярэдадні іх тэлефоннай размовы ў аўторак, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп пацвердзіў, што размова адбудзецца раніцай па часе Вашынгтона (+7 гадзін па беларускім часе).

«Раніцай у аўторак я буду гаварыць з прэзідэнтам Пуціным пра вайну ва Украіне. Многія элементы канчатковага пагаднення былі ўзгоднены, але многае яшчэ трэба будзе зрабіць. Тысячы маладых салдат і іншыя людзі гінуць. Кожны тыдзень гінуць 2500 салдат з абодвух бакоў, і гэта павінна спыніцца неадкладна. Я з нецярпеннем чакаю размовы з прэзідэнтам Пуціным», — напісаў ён.

Раней Трамп і Белы дом заяўлялі, што ў размове, у прыватнасці, будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый, а таксама сітуацыя ў Курскай вобласці і на Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў.

У Крамлі заявілі, што не будуць раскрываць дэталі наступнай размовы.

Каментары3

  • Янка
    18.03.2025
    Раней падобных асобаў назвалі пустабрэхамі. Зараз іх называюць лапідарнымі геніямі.
  • назіральнік
    18.03.2025
    Janka, Трамп усё робіць правільна і правільнымі метадамі.
    З Еўропай і Украінай ён паступае так як яны заслугоўваюць.
    З Расіяй- так каб спыніць вайну.
    Вынікам паводзін Трампа стане канец вайны і ўзмацненне Еўропы і ЗША.
    Спынненне выдаткаў на непатпэьныя смі напрашвалася даўно. З іх ніякай карысці не было ніколі.
  • 000
    18.03.2025
    У Трампа нет никаких рычагов воздействия на РФ, он может только прекратить помощь Украине, тогда РФ быстренько оккупирует до 2/3 страны, с потерями украинцев, если не подпишут капитуляцию или без больших потерь, оформив новороссию и малороссию ( или только новороссию, если повезет,) в составе РФ. От Украины останется западная часть и возможно часть центральной. Путин не остановится. Се-ля-ви. Европе надо укреплять оборону, чтобы Прибалтику не оттяпали.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава20

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчыка, які падмануў гаротных жанчын на 68 тысяч рублёў, асудзілі на чатыры гады

Расіянін на «Доджы» разагнаўся да 200 км/г на трасе М1. Але ад ДАІ не ўцёк9

Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку: «Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне»1

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў3

Браты Менендэсы, абвінавачаныя ў забойстве бацькоў, атрымалі шанец на датэрміновае вызваленне

Ярмошына: Я 30 гадоў таму падумаць не магла, што мы будзем жыць так добра44

Экскурсаводаў і гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі, якія зацвердзіў Лукашэнка7

У ДТЗ у Чавускім раёне загінулі тры чалавекі

На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава20

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць