Грамадства33

Telegram стаў другім у свеце па папулярнасці месенджарам

Колькасць актыўных штомесячных карыстальнікаў месенджара Telegram упершыню перавысіла 1 мільярд чалавек, і ён выйшаў на другое месца ў свеце па папулярнасці сярод такіх сэрвісаў. Пра гэта паведаміў заснавальнік Telegram Павел Дураў.

Калі не ўлічваць кітайскі WeChat (які сапраўды з'яўляецца даволі спецыфічным дадаткам), то цяпер па масавасці сярод сэрвісаў для абмену паведамленнямі дзецішча Дурава саступае толькі WhatsApp.

Пры гэтым Дураў даволі зняважліва выказаўся пра WhatsApp, назваўшы яго «таннай імітацыяй Telegram». Паводле яго слоў, «на працягу многіх гадоў яны рупліва спрабавалі скапіраваць нашы інавацыі, спальваючы мільярды на лабісцкія і PR-кампаніі».

Уладальнік Telegram таксама паведаміў, што ў сярэднім кожны карыстальнік адкрывае дадатак 21 раз на дзень, а за суткі праводзіць у ім 41 хвіліну. Прыбытак месенджара ў 2024 годзе Дураў ацаніў у $547 мільёнаў.

Каментары3

  • Бібер
    21.03.2025
    Дураў у сваім хамстве і непавазе да людзей нагадвае мне аднаго зіганутага амерыканца.
  • Во як
    21.03.2025
    Бібер, сваім хамствам ён хутчэй нагадвае звычайных zіганутых руzкіх.
  • Musk
    21.03.2025
    Durov is a lowcost in the humanity

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць