Эканоміка99

«Харчразвёрстка на банкаўскім узроўні». Лойка патлумачыла, як разумець першыя заявы Галоўчанкі на чале Нацбанка

«Дастаткова дзіўным і непрыемным было ўражанне ад таго, што ён адразу заняў агрэсіўную пазіцыю ў адносінах мінімальнай нязгоды».

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Кіраўніком Нацбанка некалькі тыдняў назад быў прызначаны былы прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. У новым аналітычным выпуску ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка падзялілася сваімі ўражаннямі ад першых публічных заяваў Галоўчанкі.

Яна парадавалася, што першае выступленне чыноўніка на сустрэчы з банкірамі было прадстаўлена не ў пераказе БелТА, а ў відэафармаце. Гэта дазваляе скласці больш поўнае ўяўленне пра тое, што чалавек збіраецца рабіць.

«Уражанне на самой справе дваістае», — заўважае Лойка і тлумачыць:

«Па-першае, ён вельмі смешна пераблытаў, у якой пяцігодцы жыве. «Інвестыцыі і інавацыі» — гэта не наступная пяцігодка. Наступная пяцігодка — гэта «пяцігодка якасці».

Дастаткова дзіўным і непрыемным было ўражанне ад таго, што ён адразу заняў агрэсіўную пазіцыю ў адносінах мінімальнай нязгоды.

Яму задалі пытанне, ці будзе змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі, ці будзе эмісія, павелічэнне крэдытавання дзяржсектара. Атрымалі адказ, што вось «асобныя інсінуацыі…» А калі гэта шчырая нязгода? А калі гэта «я проста спытаць?». Я магу ўжо сумленна спытаць, каб гэта не назвалі інсінуацыямі? Я спытала — вы адкажыце.

Усё ж такі прафесіяналы не баяцца пытанняў. Любых. Нават калі яны не вельмі падабаюцца».

На погляд Лойкі, амаль усё выступленне Галоўчанкі перад банкірамі было пацверджаннем версіі аб тым, што эмісія будзе.

Думаць так аналітыка прымусіла тое, што апагеем выступлення стала «ўвядзенне нейкага нарматыву, паказчыка для банкаў, які будзе паказваць удзел банка ў эканамічным жыцці краіны».

«Гэтага не было ніколі (…) Плюс, трэба разумець, наша банкаўская сістэма паспяхова прададзена расійскай банкаўскай сістэме. (…)

Вы спрабуеце банкі сілком прымусіць ўкласціся ў эканоміку краіны. І прыбытак свой яны павінны аддаць. І прыбытак мацярынскага банка.

Я не вельмі ўяўляю, хто будзе паведамляць расійскім банкірам, што ад гэтай пары іх прыбытак — гэта не іх прыбытак, а тое, што яны павінны накіраваць на фінансаванне беларускай эканомікі.

Гэта нейкая харчразвёрстка на банкаўскім узроўні. Як ён будзе гэта рэалізоўваць, я не ведаю. Гэта ж не нейкія варожыя банкі, якія спрабуюць свой прыбытак заціснуць».

Глядзіце цалкам:

Каментары9

  • даведка
    30.03.2025
    Белорусский рубль крепчает, а доллар дешевеет, но цены на весь импорт дорожают.
  • Наблюдатель
    30.03.2025
    даведка, пиаром геморрой не вылечишь
  • понятно
    30.03.2025
    За эту продразвёрстку, головченко, в Кремле, открутят хвост.

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?2

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды3

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю6

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее132

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў27

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт7

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў3

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?2

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць