Свет11

Суд у Кіеве спагнаў у даход дзяржавы ўкраінскія актывы «Беларуськалія»

Найвышэйшы антыкарупцыйны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны да ААТ «Беларуськалій» аб санкцыях «у выглядзе спагнання ў даход дзяржавы актываў падсанкцыйнай асобы», піша «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з рашэннем суда, якое апублікавала Міністэрства юстыцыі Украіны, у даход дзяржавы спагналі больш за 70 тысяч тон хларыду калію, больш за 250 мільёнаў грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн долараў), 1545 чыгуначных вагонаў, а таксама 48% статутнага капіталу ТАА «Агророзквіт», сузаснавальнікам якога з'яўляецца Беларуская калійная кампанія.

На падставе закона Украіны «Аб перадачы, прымусовым адчужэнні ці адабранні маёмасці ва ўмовах прававога рэжыму ваеннага або надзвычайнага стану» «Беларуськалій» пазбавілі права на кампенсацыю кошту прымусова адчужанай маёмасці.

У паведамленні Міністэрства юстыцыі Украіны адзначаецца, што «Беларуськалій» сваімі дзеяннямі «спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны — у прыватнасці, праз фінансава-гаспадарчыя адносіны з прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу РФ і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Таксама адзначаецца, што «Беларуськалій» даваў транспарт і памяшканні для перамяшчэння і размяшчэння ўкраінскіх дзяцей, прымусова вывезеных у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый Украіны, браў удзел у «арганізацыі і фінансаванні захадаў, накіраваных на падтрымку палітыкі дзяржавы-агрэсара ў адмаўленні права ўкраінскага народа на самаідэнтыфікацыю».

Пра тое, што Міністэрства юстыцыі Украіны падало ў суд пазоў аб санкцыях супраць «Беларуськалія», стала вядома 13 сакавіка.

У канцы 2024 года ў Агенцтве вышуку і менеджменту актываў (АРМА) Украіны паведамілі пра пачатак маштабнага продажу 30 431 тоны хларыду калію, якія на 24 лютага 2022 года знаходзіліся на тэрыторыі Украіны. З таго часу праз сем аўкцыёнаў яго амаль цалкам распрадалі. Сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў Украіна накіроўвае на ўзмацненне сваёй эканомікі і абараназдольнасці.

Каментары1

  • Paliašuk
    11.04.2025
    Вялікія стратэгі так планавалі сваю аперацыю "Кіеў за тры дні", што зараз зрабіліся спонсарамі "кіеўскай хунты".)) Так цяжка было засвоіць досвед свайго германскага ідэйнага папярэдніка (з каторым не ўсё толькі благое звязана), да каторага раніцай 22.06.1941 яшчэ ехалі савецкія эшалоны з зернем, рудой, вуглём, у партах Германіі стаялі сухагрузы савецкага гандлёвага флоту? Калі Алаізыч са сваім куды лепшым планаваннем прайграў ушчэнт, то яго сучасныя касплэйшчыкі лузеры не маюць ніводнага маральнага права на поспех. Шкада, што саюзнікі Украіны нейкія лапідарныя і згодныя на нічыю.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць