Усяго патроху

У Вільні, Хайфе і Батумі беларусы ладзяць Фэст халадніка

У канцы траўня беларусы правядуць свята халадніка. Пакуль вядома пра тры кропкі на мапе. 

Фота: vecteezy.com

Як распавёў «Нашай Ніве» гісторык, культуролаг, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай кухні Алесь Белы, Хайфа будзе рабіць свята 29 траўня (Hajfa, HaNeemanim 22) у 18:00. Батумі — 1 чэрвеня, у 18:00, вуліца Давіда Клдзіашвала, 32.

У канцы траўня ў Вільні трэці год будуць праводзіць маштабны фэст халадніка. Беларусы Вільні далучацца да мясцовага святкавання.

З 30 траўня па 1 чэрвеня ў «Карчме 1863» (Bokšto g. 2, Вільня) пройдзе міні-фэст халадніка.

«Мы з радасцю далучаемся да агульналітоўскага фэста халадніка, каб падзяліцца сваімі смакамі і адчуць водар суседскіх традыцый. У гэтыя дні халаднік стане сімвалам супольнасці, гасціннасці і культурнага дыялогу. Гэта наш спосаб сустрэць лета са смакам і нагадаць усім, як калісьці мы жылі ў адной дзяржаве, дзяліліся рэцэптамі, развівалі і ўзбагачалі традыцыі адзін аднаго. Бо кулінарная спадчына — гэта тое, што аб’ядноўвае нават праз стагоддзі», — распавялі ў «Карчме». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць