Здарэнні1818

У Бабруйску лось залез праз акно ў хату, учыніў пагром і ўлёгся на гаспадарскай канапе

Жыхар Бабруйска апублікаваў у тыктоку відэа незвычайнай спецаперацыі па эвакуацыі лася з прыватнага дома. Па словах відавочцы, жывёла пракралася ў жыллё праз акно і ўчыніла там сапраўдны разгром. 

На кадрах бачна, што да моманту здымак лось ужо ляжаў без руху каля ўваходу ў дом. Затым яго з дапамогай крана пагрузілі ў машыну, піша Тelegraf.

Да прыбыцця ратавальнікаў няпрошаны госць паспеў нанесці значную шкоду: разбіў увесь посуд у пакоі, забраўся на гаспадарскі ложак (або канапу) і кідаўся па хаце ў пошуках выхаду. «Заскочыў і лёг на ложак, а потым толькі гаспадары выклікалі МНС. Яны ўжо ўсё зрабілі», — растлумачыў аўтар публікацыі.

@igorzhirov_

♬ Manifest (with Novet) - ALIGN & Novet

У каментарах разгарэліся спрэчкі. Многія карыстальнікі выказвалі занепакоенасць за лёс жывёлы, у той час як некаторыя патрабавалі «пакараць» лася.

@igorzhirov_

♬ оригинальный звук - Игорь Жиров3

Актыўна абмяркоўвалася пытанне кампенсацыі шкоды. «Лася шкада, а тое, што ён увесь дом разграміў і людзей напалохаў — не шкада? Іх стала зашмат у жылых раёнах. І па горадзе бегаюць, і ў вокны залазяць. Хто будзе кампенсаваць шкоду?» — напісаў адзін з карыстальнікаў.

@olgakuchenkovaa

♬ оригинальный звук - Наталья Мельникова

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Бабруйска «Скрыпачка», дзе пераважна прыватная забудова.

Каментары18

  • самотны лось
    26.05.2025
    пракралася... ускочыла праз вакно, параўноўваць спалоханую жывёлу з нахабным жлабом у форме - ну, такое сабе.
  • Чытач
    26.05.2025
    Што значыць "пакараць лася"? А калі лосі вырашаць караць кожнага чалавека, які зайшоў у іх лес?
  • і пані с лось
    26.05.2025
    самотны лось, ну давайце параўнаем з палюбоўнікам, пяшчотны вы наш. так вам больш прыемна будзе?

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць