Меркаванні77

Чым вазіць ад Чавеса нафту, лепей завезці яму нафтаперапрацоўчыя заводы

Ліст групы таварышаў у адпаведныя органы. Фельетон.

Ліст групы таварышаў у адпаведныя органы. Фельетон.

Што за людзі? Іншыя б толькі радаваліся, а гэтым нефармалам як костка ў горле нашы поспехі на міжнароднай прасторы. Самі ж потым будуць запраўляць свае джыпы венесуэльскім палівам. А цяпер яны лямантуюць: рэнтабельнасць прапанаванай схемы дастаўкі нафты вызывае вялікі сумнеў у спецыялістаў. Не, каб цярпліва дачакацца мая і з усім народам радасна вітаць першыя танкеры з таннай нафтай!

Так і пнуцца яны абразіць сваімі недарэчнымі заўвагамі нашы дасягненні ў свеце. «Адлегласць далёкая, нафта цяжкая, а месца ў акіяне ўсім не хопіць», — чуецца іх лямант.

Мы, група таварышаў, лічым, што дастаўка нафты з Венесуэлы танкерамі, а затым па чыгунцы да НПЗ, як альтэрнатыўны варыянт расійскаму паліву, — ход правільны, але не да канца прадуманы. Калі што не выйдзе — толькі лішні козыр у рукі нашым зласліўцам ды расійскім алігархам.

Прапануем наадварот! Нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы дэмантаваць, пагрузіць на платформы і затым морам-акіянам завезці ў Венесуэлу. Во гэта будзе прарыў, дык прарыў на межнароднай арэне. Амерыканцы першыя ў чарзе за танным бензінам стаяць будуць, а астатнія зайздроснікі задушацца.

Што-што, а вопыт мы маем. У вайну ўсю прамысловасць за Урал эвакуявалі, а тут нейкія два НПЗ. А потым, калі ўсю нафту з Венесуэлы выкачаем — вернем заводы назад. Як-ніяк яны — усенародны здабытак.

А калі праект затармозіцца, звяртайцеся да нас. Мы, старыя чэкісты, у свой час нават рэкі назад кульнулі.

Спадзяёмся на ўважлівы падыход да разгляду нашай прапановы, — магчыма, за ёй светлае будучае краіны. А то мы тут са сваёй ідэяй падышлі да адных, дык яны нам параілі звярнуцца ў фантастычны часопіс. Вам, кажуць, дзядулі, менавіта туды і трэба. Напэўна, таксама ворагі Радзімы?

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі10

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць