Грамадства

Сведка настойвае, што сьведчыў супраць Аўтуховіча пад ціскам

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына. Сёньня сьведка Козел паўтарыў, што яго зьбівалі, прымушаючы сьведчыць супраць Аўтуховіча.

У суд зь месца пазбаўленьня волі дастаўлены сьведка Аляксандар Козел, які ўжо дапытваўся тыдзень таму. Тады ён, у прыватнасьці, сказаў, што на яго падчас сьледзтва аказваўся ціск, яго прымушалі агаворваць Мікалая Аўтуховіча — нібыта той замовіў падпал дома былога начальніка міліцыі Ваўкавыскага раёну Сяргея Кацубы.

Сёньня быў паказаны відэазапіс допыту сьведкі Козела, падчас якога ён казаў, што Аўтуховіч мае датычнасьць да замовы злачынства. Аднак сёньня Аляксандар Козел зноў паўтарыў, што тыя паказаньні даў пад ціскам, што раней яго зьбівалі, прымушалі сьведчыць супраць Аўтуховіча.

І чарговым разам пацьвердзіў, што ня ведае пра датычнасьць Аўтуховіча да падпалаў.

Узьнікла пытаньне: як зараз у турме абыходзяцца са сьведкам? Стала вядома, што вядзецца пракурорская праверка па заяве Козела на судзе тыдзень таму адносна ўжываньня супраць яго незаконных захадаў. У сваю чаргу Мікалай Аўтуховіч паспрабаваў супакоіць Аляксандра Козела, каб той не баяўся, а таксама запытаўся: ці ведае той, што на Валадарцы існуе так званая «прэс‑хата», у якой вязьняў падвяргаюць незаконнаму маральнаму і фізычнаму ўзьдзеяньню? Але судзьдзя Аляксей Цяцюхін, які вядзе працэс, гэтае пытаньне зьняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць