Грамадства

Дзяржава працягнула руку дапамогі падманутым дольшчыкам, даючы ім таннае жыллё

Укладчыкі, «кінутыя» махлярамі на дзесяткі тысяч даляраў, атрымалі звышвыгадную прапанову ад мінскіх уладаў, але ці справядліва гэта?

Скандал з дольшчыкамі, якія ўклалі ўласныя грошы ў дом на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Лабанка ў Мінску, разгарэўся яшчэ ўлетку 2009 году, калі выявілася недарэчная сітуацыя. У забудоўшчыка, кампаніі «Тэрабудінвест», знайшліся як амаль 300 прызнаных дольшчыкаў, так і больш за 400 непрызнаных — гэта людзі, якія складалі дамовы з фірмай-двайніком і аддалі за сваё будучае жыллё наяўнымі каля $15 мільёнаў даляраў.

Па падазрэнні ў махлярстве быў затрыманы адзін з сузаснавальнікаў «Тэрабудінвеста». А ў лістападзе арышт наклалі і на рахункі забудоўшчыка, і на сам аб’ект. «Легальныя» дольшчыкі аказаліся ў незайздросным становішчы — яны не парушылі ніводнага закона, заплацілі немалыя грошы, але не маглі прэтэндаваць на кватэры, бо будоўля спынілася. Праз месяц арышт аб’екта быў зняты, а будаўніцтва працягнулася, праўда, звышмаруднымі тэмпамі.

Тым не менш,

узнікла праблема, што рабіць больш чым 400 падманутым укладчыкам?
Фірма, у якую яны неслі тысячы даляраў, абанкруцілася, адзін з яе кіраўнікоў памёр, а другі знаходзіўся на лячэнні ў Навінках. З другога боку, іх магла чакаць адказнасць за незаконныя фінансавыя аперацыі — усё ж яны расплачваліся наяўнай валютай.

Пацярпелыя ўтварылі грамадскае аб’яднанне «Падманутыя грамадзяне-дольшчыкі», якое пачала змаганне. Вынік напружанай працы — прапанова, якую днямі дольшчыкі атрымалі ад Мінгарвыканкама.

Кіраўніцтва горада прапанавала грамадскаму аб’яднанню ўзгадніць спіс з 50 чалавек для будаўніцтва кватэр у будаваным панэльным доме ў мікрараёне Масюкоўшчына па кошце 2 520 000 рублёў за квадратны метр.
Перавага мусіць аддавацца тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў і каму тэрмінова патрэбна жыллё. Спісы будуць узгадняцца са следчым упраўленнем ГУУС Мінгарвыканкама.

Сталічныя ўлады ўдакладняюць, што ў далейшым «будуць прапаноўвацца іншыя варыянты вырашэння кватэрнага пытання».

Звышвыгадная прапанова — будаўніцтва за $800 за метр адшукаць амаль нерэальна — абрадавала «кінутых» дольшчыкаў, але абурыла іншых людзей.

Рашэнне Мінгарвыканкама не стала саламонавым.
Меркаванні ў інтэрнэце вагаюцца ад скептычных: «Дробязі, што 50 сумленных законапаслухмяных сямей атрымаюць свае кватэры на год пазней…» — да рэзкіх: «На якой падставе ім гэтыя прывілеі, чым яны лепш за мяне?! Я таксама стаю на чарзе, і я таксама хачу будаваць кватэру за 2 500 000 рублёў.
Калі ў мяне ў грамадскім транспарце кашалёк выкралі, дазвольце мне цяпер бясплатна ездзіць у метро на тую суму, якую ў мяне выкралі.
Стварыць ГА „Аблічаныя“, „Выкрадзеныя тэлефоны“, „Пакрыўджаныя ДАІ“ і гэтак далей і адстойваць свае правы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць