Улада

Салігорскія зачысткі перад «Джынсавым фэстам»

Учора ўдзень у Салігорску супрацоўнікі крымінльнага вышуку проста з заняткаў забралі 15-гадовага моладзевага актывіта Івана Шылу. Сёньня зраніцы ДАІ пры выезьдзе з Салігорску затрымала машыну прадпрымальніка Ўладзімера Шылы, які разам з сынам ехаў у Менск на «Вялікі джынсавы фэст».

Учора ўдзень у Салігорску супрацоўнікі крымінльнага вышуку проста з заняткаў забралі 15-гадовага моладзевага актывіта Івана Шылу, які здыбыў сабе славу пасьля чэрвеньскай галадоўкі пратэсту моладзі. У пастарунку Івану сказалі, што ўзбуджаная крымінальная справа па факце крадзяжу грошай ў нейкай жанчыны 8 верасьня, а ён зьяўляецца галоўным падазроным у гэтай справе.

Іван кажа, што міліцыянты блыталіся ў пастаноўцы пытаньняў: «То ў іх крадзеж адбываўся ў адным клюбе, то ў іншым. Я не хваляваўся, бо дакладна ведаў, дзе , што і з кім у той час я рабіў. 8 верасьня мы адзначалі Дзень беларускай вайсковай славы. Таксама мяне пыталіся, ці ня ведаю я таго ці іншага дэмакратычнага актывіста Слігорску, што да справы, натуральна, ніяк не датычыць».

Таксама учора ў Салігорску былі затрыманыя лідэр мясовай суполкі КХП-БНФ Алег Борын і моладзевы актывіст Аляксей Валабуеў. Борына выклікалі ў пастарунак, дзе і склалі пратакол за дробнае хуліганства, а Валабуева падчакалі ля пад’езду ягонага дому і затрымалі, калі Аляксей вяртаўся з працы. Зараз абодва знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку. Як кажа Іван Шыла, суды над імі найхутчэй адбудзяцца ў панядзелак.

Міліцыянты ўчора яшчэ дзяжурылі ля дому Глеба Сандраса, але гэты моладзевы актывіст ня быў у той час у Салігорску, таму праваахоўнікам не атрымалася яго затрымаць.

У суботу зраніцы ДАІ пры выезьдзе з Салігорску затрымала машыну прадпрымальніка Ўладзімера Шылы, які разам з сынам ехаў у Менск на «Вялікі джынсавы фэст». Падобная сытуацыя з Шылам-старэйшым адбылася на 26 красавіка, калі яны ехалі на «Чарнобыльскі шлях». Цяпер бацька з сынам знаходзяцца ў пастарунку. Міліцыянты не праводзяць зь імі ніякіх размоваў. Іван Шыла кажа, што яны проста марнуюць час.

Відавочна, што актывізацыя салігорскай міліцыі зьвязаная зь «Вялікім джынсавым фэстам». Відаць, была каманда не дапусьціць рэгіянальных актывістаў у Менск на акцыю.

На фота Іван Шыла. Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць