Грамадства11

Мінсувязі абнародуе спіс сайтаў, якія неабходна зарэгістраваць

Будзе таксама канчаткова вырашана, ці неабходна рэгістрацыя электронных паштовых скрыняў фізічных асоб.

Дакладная пазіцыя дзяржаўных органаў у адносінах да інфармацыйных інтэрнет‑рэсурсаў, сетак і сістэм, якія неабходна рэгістраваць, будзе абвешчана ў хуткім часе.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 2 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага рэалізацыі ўказа прэзідэнта № 60 аб развіцці нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет, які набывае моц 1 ліпеня.

«Сёння ў Мінсувязі праходзіць нарада з удзелам зацікаўленых бакоў, уключаючы распрацоўшчыкаў указа, аб вызначэнні тых канкрэтных інфармацыйных рэсурсаў, сетак або сістэм, якія неабходна рэгістраваць. Чакаецца, што сёння, у апошнім выпадку заўтра, будзе агучана дакладная пазіцыя, якая да моманту заканчэння рэгістрацыі — 1 ліпеня — ужо не зменіцца», — сказаў галоўны спецыяліст упраўлення электрасувязі Мінсувязі Павел Петрулевіч.

Мяркуючы па ўсім, будзе таксама канчаткова вырашана пытанне адносна таго, ці неабходна будзе рэгістрацыя электронных паштовых скрыняў, у тым ліку, фізічных асоб.

«Гэтае пытанне вывучаецца больш глыбока. Я думаю сёння‑заўтра будзе вызначана пазіцыя органаў дзяржаўнага кіравання адносна рэгістрацыі скрыняў у прынцыпе», — зазначыў спецыяліст Мінсувязі.

Ён падкрэсліў, што ўказ №60 быў прыняты ў лютым і раней неаднаразова абмяркоўваўся на стадыі распрацоўкі, у тым ліку з прадстаўнікамі грамадскіх асацыяцый «Інфапарк» і «Белінфакам». У выніку канцэптуальныя заўвагі былі ўлічаны, і ў праект дакумента былі ўнесены значныя змены ў лепшы бок яшчэ на стадыі яго падрыхтоўкі.

Прадстаўнікі Мінсувязі зазначылі, што на сайце міністэрства ўжо размешчаны спіс пытанняў і адказаў з растлумачэннямі рэалізацыі ўказа №60, яшчэ адзін павінен з’явіцца ў хуткім часе.

Аднак на сённяшнім пасяджэнні круглага стала з боку зацікаўленых інтэрнет‑кампаній і прадстаўнікоў інтэрнет‑супольнасці зноў прагучала вельмі вялікая колькасць крытычных заўваг на адрас як самога ўказа №60, гэтак і дакументаў па яго рэалізацыі. Яны, на думку ўдзельнікаў інтэрнет‑рынку, маюць цэлы шэраг слабых месцаў, недапрацовак і розначытанняў.

Указ «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет», які набывае моц 1 ліпеня, быў падпісаны прэзідэнтам 1 лютага гэтага года. Афіцыйна было заяўлена, што дакумент скіраваны «на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэння якасці і патанненне інтэрнет‑паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».

Каментары1

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць