Эканоміка

Нацбанк ваганняў валютаў не баіцца

Нацыянальны банк Беларусі не плануе змяняць структуру сваіх валютных рэзерваў у сувязі з ваганнямі курсаў сусветных валют. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

«Мы пакуль не плануем рабіць рэзкіх крокаў па змяненню структуры валютных рэзерваў, бо ў выніку можам двойчы страціць», — сказаў Тарас Надольны.

Ён растлумачыў, што ў гэтым пытанні Нацыянальны банк Беларусі арыентуецца на валютную структуру знешнегандлёвага балансу краіны (цяпер больш здзелак праводзіцца ў далярах ЗША). Нагадаем, галоўны банк захоўвае валютныя рэзервы ў еўра, далярах ЗША, расійскіх рублях і кітайскіх юанях. Працэнтныя суадносіны гэтых валют у агульным аб’ёме рэзерваў Нацбанк не называе.

«Нацыянальны банк Беларусі застаецца кансерватыўным у падыходах да змянення структуры рэзерваў. Дзеючая фактычная валютная структура цалкам адпавядае зацверджанай у Нацыянальным банку нарматыўнай валютнай структуры. У сувязі з гэтым, а таксама ў сувязі з нявызначанасцю на сусветным фінансавым рынку, мы не бачым неабходнасці рэзка рэагаваць на ваганні пары «даляр — еўра», — адзначыў спецыяліст Нацбанка.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, у сувязі з цяперашнімі ваганнямі курсаў даляра і еўра цэнтрабанкі шэрага краін прынялі рашэнне аб продажы часткі сваіх рэзерваў у еўра і скупцы даляраў ЗША і золата. Напрыклад, спецыялісты фінансавых рынкаў адзначаюць, што арабскія дзяржавы Персідскага заліва пачалі пазбаўляцца ад еўра. Разам з тым аналітыкі мяркуюць, што зніжэнне еўра на гэтым этапе вычарпала сябе. У сённяшнім курсе адзінай валюты адносна амерыканскага даляра ўжо закладзены ўвесь магчымы негатыў. Валюта вельмі перапрадана. У сувязі з гэтым чакаецца разварот пары «еўра — даляр» на ўзыходны пад’ём курсу еўра.

Курс беларускага рубля адносна карзіны замежных валют з пачатку года ўмацаваўся на 1,04 працэнта і з 4 чэрвеня ўстаноўлены на ўзроўні Br1025,52.

Паводле звестак Нацыяльнага банка Беларусі, з пачатку года даляр ЗША ўмацаваўся адносна беларускага рубля на 4,96%, еўра знізіўся на 10,14%, расійскі рубель умацаваўся на 2,76%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!12

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць