Свет

Адвакат камандзіра кіргізскай «Альфы»: байцоў спецпадраздзялення пераследуюць

Адвакат камандзіра кіргізскага спецпадраздзялення «Альфа» Алмаза Джалдашаліева Сяргей Слесараў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што дзяржаўнае абвінавачанне пераследуе байцоў «Альфы», а не расследуе прычыны сутыкненняў сёмага красавіка каля будынка дома ўрада Кіргізіі.

«Судовае разбіральніцтва ў дачыненні да камандзіра спецпадраздзялення Алмаза Джалдашаліева знарок зрабілі закрытым, каб не было бачна, што абвінавачанні супраць яго незаконныя», — заявіў адвакат.

«Экспертыза ўжо паказала, што супрацоўнікі» Альфы» не стралялі ў мітынгоўцаў, Алмаз Джалдашаліеў не аддаваў загаду страляць у людзей, іх зброю адабралі сілай, — заявіў Слесараў. — Разам з тым, ніхто не бярэ пад увагу і той факт, што «альфаўцы» выконвалі свой абавязак. Усім вядома, што задача байцоў спецпадраздзялення — ахоўваць найвышэйшых службовых асобаў, дзяржаўныя аб’екты. Атрымліваецца, што, выконваючы свой абавязак, ужо ніхто не застрахаваны ад прыцягнення да крымінальнай адказнасці».

Як заявіў Сяргей Слесараў, у дзеяннях праваахоўных органаў ёсць незаконныя, неабгрунтаваныя, несумленныя крокі. Сам суд ухіліўся ад ацэнкі законнасці абвінавачанняў, адзначыў ён.

«Правасуддзе альбо не хоча чуць, альбо ім кіруюць», — заключыў адвакат камандзіра «Альфы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць