Меркаванні11

Танец маленькіх лебедзяў

У Маскве памёр былы віцэ-прэзідэнт СССР Генадзь Янаеў. Піша Віталь Тарас.

У Маскве на 73 годзе жыцця ў выніку цяжкой хваробы памёр віцэ-прэзідэнт СССР Генадзь Янаеў.

Не трэба праводзіць апытаннне на вуліцах — без таго ясна, што амаль ніхто, каму няма трыццаці, не скажа, кім быў гэты чалавек. Старэйшыя ўспомняць, бадай, толькі адно — кадры прэс-канферэнцыі 19 жніўня 1991 г., падчас якой Янаеў ад імя самаабвешчанага Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнай сітуацыі паведамляе пра адхіленне ад улады прэзідэнта Гарбачова «па стане здароўя». Памятаюць не столькі сам тэкст заявы, колькі няўпэўненыя паводзіны «выканаўцы абавязкаў прэзідэнта». У Янаева зрываўся голас, нервова дрыжалі рукі. Перад мільёнамі тэлегледачоў адразу сам сабой паўстаў вобраз: рукі дрыжаць не толькі ў гэкачэпістаў, улада вось-вось выпадзе з рук камуністычнай партыі. Гэта быў несумненны пачатак яе канца.

Янаеў сярод іншых сяброў ГКЧП трапіў у Матроскую Цішыню за ўдзел у спробе дзяржперавароту, выйшаў на волю па амністыі Думы ў 1994-м.

Ён нарадзіўся ў 1937-м годзе, скончыў Горкаўскі сельгасінстытут, потым зрабіў кар’еру па камсамольскай лініі. З 1986 года узначальваў ВЦСПС (Усесаюзны цэнтральны савет прафсаюзаў). Пра савецкія прафсаюзы рапавядалі анекдоты. Напрыклад, жартам жагналіся, нібы ад нячысціка, усклікаючы: «ВЦСПС! ВЦСПС!» Гарчыцу ў рабочых сталоўках называлі не інакш, як «прафсаюзным мёдам». Інакш кажучы, прафсаюзы не ўспрымаліся як нешта сурёзнае ні ў народзе, ні ў наменклатуры. Хоць прафузнёскі плацілі ўсе, і арганізацыя гэтая была самай багатай пасля партыі. Кіруючыя пасады ў савецкіх прафсаюзах лічылася чымсці накшталт сінекуры. Адной з галоўных якасцяў для прафбосаў было ўменне шмат выпіць і дагадзіць высокаму начальству (Трэба ж было забяспечваць якасны адпачынак для яго ў прафсаюзных «здравницах»).

Са свайго боку, партыйнае начальства ніколі не сумнявалася ў лаяльнасці прафсаюзных лідэраў. Не сумняваўся і Гарбачоў у абсалютнай лаяльнасці Янаева, калі таго вылучалі на пасаду віцэ-прэзідэнта. А дарма. Паслужлівасць і ліслівасць — зусім не гарантыя вернасці.

Ясна, што ён трапіў у гістарычныя даведнікі і падручнікі выпадкова, як той Понцкі Пілат у евангельскі Сімвал веры. Хоць біяграфія Янаева выглядае досыць тыповай.

Міжволі ўспомніўся нядаўні прафсаюзны з’езд у Беларусі, на якім выступіў Аляксандр Лукашэнка. Зразумела, выбар пляцоўкі для пачатку перадвыбарчай кампаніі (і заявы пра «ворагаў народу») быў зусім невыпадковым. Лідэр ФПБ Леанід Козік, як і многія прафбосы да яго, нічым асаблівым ніколі не вылучаўся, прынамсі на ролю самастойнага палітыка ніколі не прэтэндаваў. Важнасць абсалютнай лаяльнасці кіраўніку дзяржавы і трэба было, напэўна, давесці да ўсёй наменклатуры. А заадно лішні раз падкрэсліць вернасць цяперашняй улады савецкім традыцыям.

Ну, а што тычыцца гісторыі з ГКЧП і балетам «Лебядзінае возера» , якую ў дзень перавароту круцілі па ўсіх каналах ЦТ, дык гісторыя, як вядома, вучыць толькі аднаму — яна нічому нікога яшчэ не навучыла.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца30

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць