Улада2222

Першы зняўся з выбараў

Пятро Барысаў зняўся на карысць Віталя Рымашэўскага.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты пенсіянер Пятро Барысаў аб’ядноўвае сваю каманду з кандыдатам аб БХД Віталём Рымашэўскім.

Афіцыйная заява аб зняцці Барысава з прэзідэнцкай кампаніі будзе агучана пазней.

Барысаў таксама прапанаваў астатнім кандыдатам зняцца на карысць Рымашэўскага, але адмовіўся казаць, колькі подпісаў сабрала за яго ініцыятыўная група.

Усе сябры ініцыятыўнай групы Барысава ад сёння пачынаюць працаваць на Рымашэўскага. Збіраць подпісы за сустаршыню БХД яны не могуць, то абмяжуюцца толькі агітацыяй.

Нагадаем, што мінскі інжынер-будаўнік (пенсіянер) Пётр Барысаў падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне ў прэзідэнты, матываваўшы вылучэнне «кавардаком у краіне».

У яго ініцыятыўнай групе было 112 чалавек.

Такім чынам у прэзідэнцкай гонцы засталіся 16 чалавек:

лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч, першы намеснік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, беспрацоўны Сяргей Іваноў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, загадчык лабараторыі ў «Соснах» Іван Кулікоў, дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, старшыні аргкамітэта па стварэнні саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, работнік Віцебскага плодаагародніннага камбіната Сяргей Рыжоў, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэта па стварэнні БСДП Народная Грамада Мікалай Статкевіч, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка, дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць