Улада33

Вянок з калючага дроту для салігорскага Леніна

Сёмага лістапада ў Салігорску затрымалі Ільлю Шылу, які зь іншымі маладзёнамі спрабаваў ускласьці вянок з калючага дроту да помніку важака рэвалюцыі.

Сёмага лістапада ў Салігорску затрымалі Ільлю Шылу, які зь іншымі маладзёнамі спрабаваў ускласьці вянок з калючага дроту да помніку важака рэвалюцыі.

Помнік Леніну ў гэты дзень быў ачэплены супрацоўнікамі ў форме і ў цывільным з усіх бакоў. Да яго нікога не дапушчалі. Яшчэ на падыходзе да цэнтральнай плошчы, дзе мела адбыцца так званае ўрачыстае мерапрыемства з удзелам старшыні салігорскай «вэртыкалі», міліцыя правярала дакумэнты й сумкі падазроных маладзёнаў. Такі пільны кантроль, відаць, зьвязаны з небывалай актыўнасьцю салігорскай моладзі ў апошні час.

А 10-ай гадзіне да помніку ад гарвыканкама пацягнулася калёна зь кветкамі й вянкамі. Неўзабаве на перакрыжаваньні ля плошчы зьявілася некалькі маладзёнаў. Яны несьлі вянок з калючага дроту і стужкай з надпісам «Ахвярам таталітарызму». Да іх адразу накіраваліся міліцыянты. Яны забаранілі хлопцам ускладаць вянок, спаслаўшыся на тое, што ён не адпавядае нейкім нормам. Тады двое хлопцаў зьнялі стужку з надпісам і панесьлі яе да помніку. Там ужо іншыя міліцыянты адабралі стужку і разарвалі яе, спаслаўшыся на тое, што «забаронена класьці стужкі на кветкі».

Хлопца зь вянком, якім аказаўся Ільля Шыла, запіхнулі ў машыну разам зь вянком. Гэта выклікала вялікае абурэнне ў мінакоў, аднак ніяк не паўзьдзейнічала на міліцыянтаў. Пасьля прыезду ў пастарунак бацькоў, хлопца адпусцілі, а вянок пакінулі дзеля правядзеньня экспэртызы, склаўшы пратакол аб вынятке.

– Мы разумеем, што гэты дзень застаецца сьвятам для некаторых людзей старэйшага пакаленьня. Але мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго, што ў выніку крывавага перавароту на адной шостай частцы сушы, 70 год панаваў таталітарызм, былі забіты і загінулі ў лагерах дзясяткі мільёнаў людзей, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі. – Нас абурае, як да гэтага «сьвята» ставіцца афіцыйная ўлада.

Нагадаем, што ў мінулым годзе салігорская міліцыя таксама затрымала чацьвёрых удзельнікаў ускладаньня вянка з калючага дроту ў памяць аб ахвярах савецкага рэжыму.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»212

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць