Эканоміка

Старшыня Еўрагрупы: Крызісу еўра няма

Адзіная еўрапейская валюта не знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі, але крызіс адзначаны ў шэрагу краін зоны еўра, заявіў прэм’ер-міністр Люксембурга і старшыня Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер.

«Крызісу еўра няма. Мы з’яўляемся сведкамі пазыковага крызісу ў асобных краінах зоны еўра», — сказаў ён у інтэрв’ю тэлеканалу RTBF.

Юнкер выказаў меркаванне, што сітуацыя з дзяржаўнымі фінансамі ў еўразоне ў 2011 годзе будзе лепшай, чым у мінулым годзе. Пры гэтым ён сказаў, што дзяржавам, якія церпяць фінансавыя цяжкасці, для аздараўлення сітуацыі неабходна правесці структурныя рэформы.

Юнкер таксама не выключае магчымасць задзейнічання такога інструмента фінансавай стабілізацыі, як выпуск «еўрааблігацый».

Адказваючы на пытанне, ці лічыць ён неабходным павялічыць памер сродкаў Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці (ЕФФС), старшыня Еўрагрупы сказаў, што перш за ўсё неабходна, каб былі цалкам даступныя ўсе 440 млрд еўра, заяўленыя для яго напаўнення.

Лідаэры Еўрасаюза ў сярэдзіне снежня 2010 года на саміце ў Брусэлі ўхвалілі стварэнне так званага пастаяннага механізму фінансавай стабільнасці ў ЕС, які пачне працаваць з чэрвеня 2013 года і заменіць часовы стабілізацыйны механізм. Ён быў створаны ў сярэдзіне мінулага года і ўключае ў сябе фонд (ЕФФС) аб’ёмам 750 млрд еўра, сфармаваны за кошт унёскаў краін ЕС (440 мільярдаў еўра) і Міжнароднага валютнага фонду.

У цяперашні час урады краін ЕС абмяркоўваюць магчымасць значнага павелічэння аб’ёму фонду дапамогі. Гэта звязана з тым, што сродкаў ЕФФС можа стаць недастаткова, калі фінансавая дапамога спатрэбіцца Партугаліі, а затым і Іспаніі.

Раней павялічыць памер ЕФФС прапаноўваў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ-Мануэль Барозу. Аднак ён адзначыў, што не можа назваць дакладных параметраў змены фонду. Віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Бельгіі Дыд’е Рэйндэрс стаў першай з афіцыйных асобаў, хто агучыў канкрэтную лічбу, выказаўшыся за падваенне сродкаў ЕФФС, — да 1,5 трлн еўра.

Грэцыя стала першай краінай, якая звярнулася па дапамогу да ўладаў ЕС у перыяд глабальнага крызісу. Сродкі фонду ўпершыню былі выкарыстаныя для дапамогі Ірландыі, якая папрасіла яе ў лістападзе пасля шэрагу запэўненняў у тым, што краіне такая падтрымка не спатрэбіцца. Увосень ЕС накрыла другая хваля крызісу суверэнных пазыкаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

За хабар затрыманыя топ-менеджары страхавых кампаній1

Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела4

«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы24

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка5

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць