Культура33

Андрэй Хадановіч. У любое надвор’е!

Адразу за дзьвярыма – туман, пагроза стабільнасьці нашай бацькаўшчыны...

Адразу за дзьвярыма – туман,

пагроза стабільнасьці нашай бацькаўшчыны.

Мяркуйце самі, колькі грошай убухалі

у пабудову новай бібліятэкі,

колькі студэнтаў гарбацілася на суботніках,

колькі электраэнэргіі штовечар ідзе

на яе падсьветку рознакаляровымі агеньчыкамі…

А спусьціўся туман – і не відаць ні халеры!

Ну і што цяпер паказваць Алене Хадановіч,

што расьсякае ў патрыманым вазочку

па мікрараёне Ўсход?

Іншая рэч – газэта «Наша Ніва»:

васямнаццаць тысяч рублёў на тры месяцы –

і ў любое надвор’е, у самы жахлівы туман,

шточацьвер званок у дамафоне.

Не, Аленка, гэта не бабуля,

ты толькі глянь, што гэта нам прынесьлі.

І Алена Андрэеўна паўзе па тваіх каленях,

падбіраецца да стала і ўважліва разглядае

фоткі й літары на паперы, круціць галавою,

то левым вокам зірне, то правым,

то схопіць за голаў вядомага палітаглядальніка,

то адарве кавалак ад літаратурнага крытыка.

Што ты, Алька, ён жа татку Нобэля абяцаў!

Толькі пасьпявай адсоўваць – ніякай літасьці

ні жартам, ні прыватным абвесткам,

ні кінарэцэнзіям, ні шахматным этудам,

ні нават калёнцы галоўнага рэдактара!

Хвіліна няўвагі – і рука дацягнулася

да партрэта вядомага палітыка!

«Так яму, так!» – радуюцца бацькі.

Дзіця зрабіла свой выбар.

Дзіця наагул расьце – і ўмее ўсё болей і болей.

Хай толькі нам прынясуць новую газэту!

Хай толькі настане чарговы чацьвер

і распаўсюднік вынырне з туману,

націскаючы на дамафон!

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол61

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк100

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе1

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр38

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць