Эканоміка11

МВФ настойліва рэкамендуе...

Ураду і Нацыянальнаму банку варта неадкладна зрабіць захады па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый, гаворыцца ў заяве кіраўніка місіі МВФ у Беларусі Крыстафера Джарвіса.

Эксперты місіі МВФ, якія знаходзіліся ў Мінску з 25 студзеня па 2 лютага, прыйшлі да высновы, што дэфіцыт рахунку бягучых аперацый Беларусі занадта высокі.

«Паводле нашай ацэнкі, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый у 2010 годзе склаў каля 16% ВУП, а пры ўмове адсутнасці змяненняў у макраэканамічнай палітыцы мы прагназуем толькі невялікае зніжэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый у 2011 годзе з прычыны паляпшэння ўмоваў паставак нафты з Расіі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў снежні 2010», — адзначыў Джарвіс.

Па словах кіраўніка місіі, асноўнымі прычынамі высокага дэфіцыту рахунку бягучых аперацый у 2010 і 2011 гадах сталі хуткі рост крэдыту і значнае павелічэнне заробкаў у бюджэтнай сферы ў канцы 2010 года.

Эксперты МВФ адзначаюць, што ўладамі шэраг крокаў па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый ужо быў зроблены, у тым ліку за кошт узмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, выкарыстання гнуткасці, якая магчымая ў рамках калідора абменнага курсу, і ўсталявання мэтавага паказчыка сукупнага росту крэдыту ў 2011 годзе, які значна ніжэйшы за яго рост у 2010 годзе.

«Мы лічым, што ўладам трэба пайсці далей, і нашы рэкамендацыі па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый вельмі падобныя да прапанаваных намі ў лістападзе 2010 года: спалучэнне больш жорсткай падаткова-бюджэтнай палітыкі, скарачэнне колькасці крэдытавання ў рамках дзяржпраграм, захавання станоўчых у рэальным выражэнні працэнтных ставак і павышэння гнуткасці абменнага курсу «, — гаворыцца ў заяве Джарвіса.

Пры гэтым эксперты МВФ занепакоеныя рэзкім павелічэннем пазычанняў Нацыянальнага банка ў замежнай валюце ў беларускіх камерцыйных банкаў у канцы 2010 года.

«Мы настойліва рэкамендуем Нацбанку спыніць практыку такіх пазычанняў і вітаем яго рашэнне далей не павышаць узровень такіх пазычанняў на працягу 2011 года. Мы рэкамендуем праводзіць жорсткую макраэканамічную палітыку ў якасці найбольш эфектыўнага спосабу захавання і павышэння ўзроўню валютных рэзерваў», — падкрэсліваецца ў заяве кіраўніка місіі.

Фонд вітае падпісанне прэзідэнтам дырэктывы № 4. «Выкананне дырэктывы ў кароткія тэрміны створыць спрыяльнае асяроддзе для вядзення бізнэсу, будзе садзейнічаць развіццю прыватнага сектара і падвысіць прывабнасць Беларусі для інвестараў. У мэтах узмацнення празрыстасці і эфектыўнасці працэсу прыватызацыі мы таксама настойліва рэкамендуем ураду неадкладна прыняць меры для таго, каб пачало працаваць Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі», — адзначыў Джарвіс.

Супрацоўнікі МВФ маюць намер працягваць актыўныя кансультацыі з уладамі краіны. Паседжанне выканаўчай рады фонду для кансультацый па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі чакаецца ў сакавіку 2011 года.

Даведка. Кошт бягучых аперацый аплатнага балансу адлюстроўвае інфармацыю аб экспартна-імпартных аперацыях з таварамі, паслугамі, даходамі і бягучыя трансферты. Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый сведчыць аб адмоўным сальда замежнага гандлю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць