Усяго патроху22

У наступныя ночы да мінус 22 у Мінску, мінус 27-30 на поўначы Беларусі

У цэлым 20-градусныя маразы затрымаюцца не менш чым на два тыдні. + Прагноз надвор’я на 15–17 лютага.

У цэлым 20-градусныя маразы затрымаюцца не менш чым на два тыдні.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 лютага ў Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С,

месцамі мінус 25–27°С, днём мінус 13–19°С, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 8–12°С.

У Мінску 15 лютага пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 20–22°С, днём мінус 13–15°С.

У наступныя двое сутак, 16 і 17 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 16 лютага без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17–24°С,

па поўначы мінус 25–30°С, днём мінус 10–17°С;

па паўднёвым захадзе ноччу мінус 12–16°С, днём мінус 6–9°С.

17 лютага па краіне пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с, днём па паўднёвым захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, па паўночным усходзе месцамі да мінус 25°С, днём мінус 10–17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 8–12°С, днём мінус 4–9°С.

Інтэрнат-сайт gismeteo.by прагназуе ў найбліжэйшыя двое сутак да мінус 15 уначы ў Брэсце, да мінус 22 — у Мінску, да мінус 24 — у Віцебску, мінус 26 — у Браславе і Полацку, мінус 27 — на самай поўначы Беларусі, у Расонах.

У цэлым, як прагназуюць сіноптыкі, 20-градусныя маразы затрымаюцца ў Беларусі не менш чым на два тыдні.

Гаспадарам варта быць пільнымі з ацяпленнем дамоў. Аўтааматарам -- улічыць такія тэмпературы пры падрыхтоўцы аўтамабіляў да руху.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць